Гэта выклікана наступам Расіі, якая жадае захапіць Харкаў.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/2024-05-12161911-vv16e.png.webp)
У Харкаўскай вобласці з пятніцы, 10 мая, працягваецца эвакуацыя мірнага насельніцтва з прыгранічных населеных пунктаў. Гэта звязана з наступам, які вядзе Расія. Пра гэта паведамляюць мясцовыя ўлады і Нацыянальная паліцыя.
Нацыянальная паліцыя Украіны паведаміла, што вывела 970 чалавек. Усяго, як паведамілі напярэдадні, 11 мая, мясцовыя ўлады, было эвакуіравана каля 1,8 тысячы чалавек.
Нагадаем, Расія вядзе наступ у Харкаўскай вобласці. Напярэдадні Міністэрства абароны Расіі заявіла аб захопе шасці населеных пунктаў — пяці ў Харкаўскай вобласці і аднаго — у Данецкай.
У канцы красавіка ў Расіі ўпершыню афіцыйна заявілі пра намер захапіць Харкаў. Такія высновы зрабілі спецыялісты Інстытута вывучэння вайны (ISW), прааналізаваў словы кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова ў час ягонага інтэрв'ю прапагандыстам.
Каментары