Ёсць нюансы.
Ці можна не працаваць пасля таго, як вас скарацілі, і не лічыцца дармаедам? На гэтае пытанне адказаў юрыст Юрый Гатоўка выданню «АІФ».
Чалавек, якога скарацілі на працы, не патрапіць у базу не занятых у эканоміцы на працягу першых шасці месяцаў. Тое самае, калі вас звольнілі праз неадпаведнасць пасадзе, якую вы займалі, па стане здароўя або заканчэнні тэрміну кантракту.
Калі вас звольнілі па іншых прычынах, то вы не будзеце лічыцца дармаедам цягам квартала, наступнага за кварталам, у якім вы былі звольненыя.
Каментары