Свет2626

На пратэст у Тбілісі супраць «закона аб іншагентах» выйшла 200 тысяч чалавек

Суботнюю акцыю пратэсту ў Тбілісі супраць «закона аб замежных агентах» называюць рэкорднай за гэты месяц.

Акцыя пратэсту ў Тбілісі з 11 на 12 мая 2024 года. Скрын відэа «Эха Каўказа»

У ноч з 11 на 12 мая ў сталіцы Грузіі прайшла самая масавая акцыя пратэсту супраць прыняцця законапраекта «Аб празрыстасці замежнага ўплыву», які называюць аналагам расійскага закона аб «замежных агентах», паведамляе Euronews.

Акцыя пратэсту ў Тбілісі з 11 на 12 мая 2024 года. Скрын відэа «Эха Каўказа»

Маніфестанты з некалькіх кірункаў прайшлі маршам па цэнтры горада да плошчы Еўропы, дзе адбылася асноўная частка пратэснай акцыі. Паводле ацэнак мясцовых СМІ, на ёй сабраліся да 200 тысяч чалавек. Прысутныя запатрабавалі ад урада краіны адклікаць законапраект, які, як лічаць яго крытыкі, дазволіць ураду душыць галасы незалежных НКА і апазіцыі.

Яго абаронцы, наадварот, настойваюць, што дакумент не ўтрымлівае рэпрэсіўных мер, і прызначаны для павелічэння празрыстасці арганізацый у некамерцыйным сектары. Яны таксама сцвярджаюць, што закон паўтарае нормы не з расійскага, а з амерыканскага заканадаўства.

Згодна з дакументам, СМІ, няўрадавыя арганізацыі і іншыя некамерцыйныя арганізацыі павінны будуць зарэгістравацца як «тыя, што пераследуюць інтарэсы замежнай дзяржавы», калі яны атрымліваюць больш за 20% фінансавання з-за мяжы.

Наступную акцыю супраць гэтага закона апазіцыя анансавала ў ноч з 12 на 13 мая ля будынка парламента Грузіі.

13 мая павінна прайсці пасяджэнне юрыдычнага камітэта парламента, на якім скандальную ініцыятыву абмяркуюць у трэцім чытанні, піша «Эха Каўказа». Пасяджэнне сесіі і галасаванне ў трэцім, фінальным, чытанні ў парламенце павінна адбыцца 14 мая.

Каментары26

  • Мінск
    12.05.2024
    І мы так жа выходзілі ў 2020м. Толькі нас раздушыў АМАП, СОБР, спецназ, унутраныя войскі, войскі ССО. Пад куратарствам расейскага фсбшніка Патрушава (Патрушева).
  • Mar
    12.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Патрушев - репрессии в Беларуси
    12.05.2024
    Кто такой Николай Патрушев и его роль в удушении протестов в Беларуси. https://youtube.com/watch?v=rAiJS2E1Srg

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?7

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

У Грузіі працягваюцца масавыя затрыманні на акцыях пратэсту1

Скандал у Польшчы: зніклыя процітанкавыя міны адшукалі на складзе IKEA1

Па прагнозах эксперта, у гэтым годзе жанчыны абгоняць мужчын у сэксе з робатамі7

«Небяспечна». Карпенка патлумачыў, чаму не будзе ўчасткаў галасавання за мяжой9

143 пасажыры «Белавіі» не могуць вылецець з Санкт-Пецярбурга ў Мінск праз непагадзь1

Майстрыца з Польшчы робіць татуіроўкі, ад выгляду якіх можа ўкалыхаць3

Навуковец знайшоў пад Мінскам карал, якому больш за 400 мільёнаў гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?7

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →