Стартавая цана цяплічнай гаспадаркі агракамбіната «Ждановічы» — 417 тыс. даляраў. У лот уваходзяць велізарная цяпліца і склад гатовай прадукцыі, размешчаныя побач з былой вёскай Кунцаўшчына пад Мінскам, паведамляецца на сайце «БелЮрЗабеспячэння».
Гэтая маёмасць знаходзіцца ў арышце за даўгі і займае зямельны ўчастак плошчай 34,3483 га.
Паводле даных з рэестра нерухомай маёмасці, будынкі прызначаныя для «спецыялізаванага раслінаводства», і перапрафіляваць іх нельга.
Цяпер цяплічны комплекс не працуе. Прадпрыемства-ўладальнік комплексу, у якім не менш за 50% акцый належыць адміністрацыі Мінска, выставіла цяпліцу разам са складам на таргі ў кошт пагашэння даўгоў.
Пачатковая цана лота складае 1,346 млн рублёў, або 417 тыс. даляраў. Таргі прызначаныя на 28 траўня.
Каментары