Навука і тэхналогіі66

НАСА ўпершыню паказала, што можа ўбачыць чалавек пры падзенні ў звышмасіўную чорную дзірку ВІДЭА

Для візуалізацыі падзення была ўзятая тая чорная дзірка, якая знаходзіцца ў самым цэнтры нашай галактыкі. Апроч гэтага, агенцтва НАСА ўявіла, як бы выглядаў і працэс магчымага вызвалення з-пад уплыву гэтага касмічнага монстра.

Візуалізаваная чорная дзірка ў цэнтры галактыкі Млечны шлях. Крыніца: касмічнае агенцтва НАСА

Касмічнае агенцтва НАСА ўпершыню змадэлявала сцэнар вольнага падзення чалавека ў чорную дзірку з відам ад першай асобы.

Новае відэа паказвае, што можа ўбачыць чалавек падчас працэсу «спагеціфікацыі», пралятаючы праз акрэцыйны дыск, фатонныя кольцы і гарызонт падзей чорнай дзіркі амаль са светлавой хуткасцю.

У якасці ўзору была ўзятая звышмасіўная чорная дзірка Стралец A* з масай у 4,3 мільёнаў мас Сонца, якая знаходзіцца ў цэнтры нашай галактыкі Млечны шлях і якую ўпершыню атрымалася зняць на камеру касмічнага тэлескопа толькі ў 2022 годзе.

Візуалізацыяй падзення займаўся суперкамп'ютар НАСА Discover, якому спатрэбілася на генерацыю 5 дзён і 10 тэрабайтаў даных. Відэа пачынаецца на адлегласці 640 мільёнаў кіламетраў ад чорнай дзіркі і за амаль хвіліну ахоплівае падарожжа, якое ў рэжыме рэальнага часу пры калясветлавой хуткасці зойме каля трох гадзін (у відэа таксама ёсць пакадравыя тлумачэнні таго, што адбываецца, на англійскай мове).

У дадатак да гэтага навукоўцы НАСА прадэманстравалі і другі сцэнар, у якім чалавек умудраецца выжыць пры кантакце з чорнай дзіркай і не ўпасці туды, зрабіўшы два поўныя абароты па яе арбіце і затым паляцеўшы ад яе прэч.

Па падліках даследчыкаў, такі неверагодны манеўр амаладзіў бы касманаўта на 36 хвілін з-за часовых анамалій каля чорнай дзіркі.

Акрамя гэтага, на ютуб-канале НАСА з'явіліся і 360-градусныя версіі вышэйзгаданых відэа. Для большага эфекту пры іх праглядзе лепш скарыстацца акулярамі віртуальнай рэальнасці.

Чорная дзірка — гэта вобласць прасторы-часу, сіла гравітацыі ў якой настолькі вялікая, што пакінуць яе не могуць ніякія аб'екты або хвалі, у тым ліку святло.

Нягледзячы на назву, чорная дзірка на самай справе не пустая ўсярэдзіне. Наадварот, яна запоўненая велізарнай масай матэрыі, сціснутай у невялікім аб'ёме, што стварае вялікую сілу прыцягнення.

Вакол чорнай дзіркі размяшчаецца вобласць, званая гарызонтам падзей. Гэта ўяўная мяжа ў прасторы, «пункт незвароту», пасля перасячэння якога вырвацца з гравітацыйнай пасткі ўжо немагчыма.

Каментары6

  • Acab
    10.05.2024
    Колькі, цікава, каштуюць такія ненавукова-казачныя варыяцыі падаткаплацельнікам?
  • Махатма
    10.05.2024
    Они повесили камеру на белоруса?
  • чорная дзірка
    10.05.2024
    пытанне
    пастаўлена няправільна 👽 колькі $$$ маюць ### за гэтыя малюнкі шызафрэніка? і што за 💉💊 свае малюнкі мае шызафрэнік?

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ3

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля замаху на Трампа жанчыны-агенты Сакрэтнай службы сталі мішэнню сексісцкіх нападак28

Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы14

Беларусы запусцілі новую платформу для краўдфандынгу3

Памёр Мікалай Дамашкевіч6

У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень Перамогі»1

Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах44

У найлепшых традыцыях Агаты Крысці. Загінулых у гатэлі ў Бангкоку в'етнамцаў атруцілі цыянідам

Круты прыбыў у пацярпелую ад урагану Гомельшчыну. Перш за ўсё ён паехаў на экскурсію ў музей партызан8

Гіганцкая бліскавіца ўдарыла ў шматпавярховы дом у Баранавічах ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ3

Мінск сёння амаль цалкам пайшоў пад ваду ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →