Грамадства22

Ад сёння дзясяткі маршрутаў грамадскага транспарту ў Мінску будуць хадзіць радзей

Некаторыя аўтобусы, тралейбусы і трамваі Мінска будуць ездзіць радзей, бо ў сталіцы налета чакаецца памяншэнне пасажырапатоку.

Маршрут аўтобуса №40, які курсіруе з поўдня Мінска на крайні яго захад, праходзіць міма сядзібы МУС і КДБ

Рашэнне скараціць колькасць гарадскога транспарту на некаторых маршрутах прыняў «Мінсктранс», паведамілі на сайце транспартнага прадпрыемства.

Так з-за чаканага змяншэння пасажырапатоку з 10 мая радзей будуць ездзіць аўтобусы №9, 26, 40, 42, 54, 61, 72, 73, 74с, 84, 87с, 88с, 107, 111, 113с, 115Э, 124, 144с, 147.

Менш будзе курсіраваць і на тралейбусных маршрутах №3, 6, 7, 9, 10, 19, 22, 27, 31, 33, 34, 35, 38, 41, 44, 53, 59 і 92.

Таксама радзей будуць ездзіць трамваі №1 «ДС Зялёны Луг — Плошча Мяснікова», №3 «ДС Возера — ДС Серабранка» і №6 «ДС Серабранка — ДС Зялёны Луг».

13 мая з-за змены рэжыму працы буйных гандлёвых прадпрыемстваў беларускай сталіцы аўтобусы №76э, 83э і 114с ездзіць не будуць, але запусцяць аўтобус №134с.

Акрамя таго, аўтобус №151с будзе курсіраваць па графіку буднага дня, а аўтобусы №130 і 140 буду рухацца па маршруце радзей.

Каментары2

  • Мiця
    10.05.2024
    Хахаха, куды ужо радзей часам чакаеш 30 хвiлiн. Скора нiкуды не уедзеце, адвязуць на работу i усё, а дамоу самi як хочаце))) ваенная абстаноука, вайна, шыз завёу Беларусь у вайну разам з сваёй расеяй, а учора шызанутыя ябацькi святкавалi 9 мая.
  • Ignis
    10.05.2024
    Размауляу на днях з былымi калегамi з аутобуснага парка Мiнска. Кажуць, што недахоп кiроуцау прыкладна 25-40 адсоткау у розных парках. Затое у кабiнетах па 5+ сваякоу сядзяць куды не глянь. I усе нiбыта чымсцi занятыя.
    Людзей ужо не звальнаюць па згодзе старон, кажуць цi да канца кантракта, цi з чырвоным запiсам у працоуную кнiжку. Вось такi выдатны расклад! )

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →