Некалькі дзён таму розныя СМІ паведамлялі пра яе затрыманне.
Як стала вядома «Нашай Ніве», перакладчыца Вольга Калацкая знаходзіцца на волі.
Некалькі дзён таму ў розных медыя з'явілася інфармацыя, што яна была затрыманая, а дома ў яе прайшоў ператрус.
Калацкая ўжо была палітзняволенай — у пачатку 2021 годзе яе змясцілі ў СІЗА на два месяцы за тое, што дала поўху супрацоўніку тэлеканала СТБ Рыгору Азаронку.
Нягледзячы на тое, што Азаронак не меў прэтэнзій да Калацкай, 24 сакавіка 2021 года ў судзе Фрунзенскага раёна ёй прысудзілі два гады хатняй хіміі.
Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.
Каментары
Але калі ахвяра такога злачынства ня мае нічога супраць злачынцы, перасьлед злачынцы ня тое каб павінен быць спынены, ня мусіць і распачынацца