Пракуратура пачала расследаванне ягонай справы.
Польская пракуратура пачала расследаванне справы ў дачыненні да суддзі Томаша Шміта, які збег у Беларусь.
Яго падазраюць у супрацоўніцтве з беларускімі спецслужбамі і шпіянажы. Таксама пракуратура лічыць, што Шміт мог перадаць беларускай выведцы сакрэтныя звесткі, што можа нанесці шкоду нацбяспецы, піша PAP.
Галоўнай мэтай расследавання з'яўляецца высвятленне ўсіх абставінаў супрацоўніцтва Шміта з замежнымі выведкамі, а таксама аб'ём інфармацыі, якую ён мог перадаць.
Паводле польскіх законаў, Шміту пагражае ад васьмі гадоў да пажыццёвага пазбаўлення волі.
Суддзя Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шміт збег у Беларусь 6 мая. Ён даў у Мінску прэс-канферэнцыю, на якой абвясціў, што мае намер запытаць у Беларусь палітычны прытулак.
Польскія спецслужбы мяркуюць, што Шміт некалькі гадоў кантактаваў з беларускай разведкай і расійскімі агентамі ў Польшчы. Па службе ён меў доступ да сакрэтнай і адчувальнай інфармацыі.
Суддзю, які збег у Беларусь, некалькі месяцаў вяла польская контрразведка
Туск: Сувязь суддзі Шміта з Беларуссю мае доўгую гісторыю
Колькі зарабляў і якой маёмасцю валодае суддзя, які збег з Польшчы ў Беларусь
Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег
Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў
«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі
«Здраднік і падлюга». Дарадца прэзідэнта Польшчы — пра суддзю Шміта, які збег у Беларусь
Каментары