Польскі суддзя, які зʼехаў у Беларусь, пакуль не падаваў прашэнне аб прытулку
Суддзя ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шміт, які зʼехаў у Беларусь, заявіў у інтэрвʼю ТАСС, што пакуль не падаваў афіцыйнае прашэнне аб даванні яму прытулку ў рэспубліцы.
«Мой статус у Беларусі зараз — юрыдычная праблема, — сказаў Шміт. — Патрэбны час, каб быў адказ ад беларускіх уладаў, як яны расцэньваюць маю просьбу, павінен прайсці час».
Паводле слоў Шміта, ён хацеў бы «некалькі дзён хаця б адпачыць». «Учора ўсю ноч не спаў ад стрэсу», — распавёў суддзя.
Шміт раней займаў розныя пасады ў судовай сістэме і органах юстыцыі Польшчы. Учора на прэс-канферэнцыі ў Мінску ён заявіў, што хоча атрымаць у Беларусі палітычны прытулак і абарону.
Колькі зарабляў і якой маёмасцю валодае суддзя, які збег з Польшчы ў Беларусь
«Здраднік і падлюга». Дарадца прэзідэнта Польшчы — пра суддзю Шміта, які збег у Беларусь
«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі
Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег
Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў
Каментары