Грамадства88

Качанава жорстка адмовіла ў сустрэчы ініцыятыве «Маці-328», ім таксама забаранілі пісаць петыцыі

Актывісткі спрабавалі запісацца на прыём да кіраўніка Савета Рэспублікі, але атрымалі адмову, пішуць праваабаронцы з MAYDAY.TEAM.

Прадстаўніцы грамадзянскай ініцыятывы «Маці-328», якая аб'ядноўвае сваякоў асуджаных за нарказлачынствы, спрабавалі запісацца на прыём да Наталлі Качанавай, але атрымалі жорсткую адмову.

Качанава ў сярэдзіне красавіка анансавала асабісты прыём грамадзян у Мінску і Жлобіне. Для таго, каб патрапіць на прыём у першых чыслах траўня, неабходна было папярэдне запісацца. Тэлефоны для рэгістрацыі пры гэтым працавалі толькі чатыры гадзіны на дзень.

Тым не менш актывістам удалося арганізаваць дзяжурства і запісацца ў Мінск і Жлобін. Спачатку ім у добразычлівай манеры сказалі, што заяўкі прыняты і ім ператэлефануюць, каб удакладніць колькасць людзей.

Аднак неўзабаве па неафіцыйных каналах актывісткам «Маці-328» далі зразумець, што «Наталля Качанава раздражнёная тэмай, а ўлады больш не маюць намеру абмяркоўваць непрапарцыйна вялікія тэрміны для непаўналетніх і іншыя праблемы асуджаных за нарказлачынствы».

У выніку ніякага званка ад памочнікаў Качанавай не было. Акрамя таго, пры спробе апублікаваць петыцыю на спецыялізаваным сайце, ініцыятыва атрымала адмову ад мадэратараў.

Каментары8

  • Абельман
    06.05.2024
    Цікава, хто яна па нацыянальнасці. Бачна, што не беларуска.
  • Кастусь
    06.05.2024
    Калі нехта памятае публіцыстычную кінастужку Паўла Спірына "Грань", за якую ён быў пакараны 4 з паловай гадамі турмы, то ў ёй распавядаў пра наркагандль у Беларусі, пра рух Маці-328 і таксама сцвярджаў аб тым, што дахам для наркагандлю ў Беларусі з'яўляюцца вышэйшыя міліцэйскія начальнікі. З улікам таго, што сучаснае кіраўніцтва МУС атрымала свае пасады з пратэкцыі Качанавай, то яе "раздражненне" цалкам зразумелае.
  • даведка
    06.05.2024
    Кочанову ему рекомендовали спецслужбы, вместо неё мэром стал офицер КГБ, а вместо него генерал ВВ.

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі41

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска выставілі на таргі незвычайны па форме будынак1

У Гомелі кіроўца BMW з дзяржсцягам дрыфтаваў дзеля хайпу2

У Беларусі рассцілаліся перад гендырэктарам МАГАТЭ. Чаму?

Памёр Аляксандр Рухля

Нацыянальны маркетплэйс мараць стварыць у Беларусі

Карпарацыя ABBYY за адзін дзень звольніла сотні супрацоўнікаў з расійскімі пашпартамі41

Саудаўская Аравія пагражае Расіі падзеннем цэн на нафту да $50 за бараль10

Самы вядомы мінскі загс пераехаў у іншае месца

Даляр сёння падаражэў на тры з паловай капейкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі41

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Галоўнае
Усе навіны →