Грамадства11

Стала вядома, што за расеец набыў будынак былой слонімскай сінагогі

З чалавекам, які ў лютым гэтага года набыў на аўкцыёне будынак былой слонімскай сінагогі, у Слонімскім райвыканкаме 2 мая правялі арганізацыйную сустрэчу, паведамляе мясцовае выданне «Слонімскі веснік».

Падчас сустрэчы старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч размаўляў з дырэктарам кампаніі «Агенцтва развіцця праектных тэхналогій» (АРПТ) з Масквы Дзянісам Дударавым.

Менавіта АРПТ 22 лютага набыло на таргах будынак былой слонімскай харальнай сінагогі. Заплаціць давялося толькі сімвалічную суму — усяго 42 рублі.

Цяпер уладальнік павінен аднавіць помнік архітэктуры за пяць гадоў, пры гэтым захаваўшы яго стылістычныя і канструктыўныя асаблівасці.

Дзяніс Дудараў заявіў, што ягоныя намеры — «самыя сур'ёзныя», а цяперашняя сустрэча «дала старт пачатку аднаўленчых работ на аб'екце культурнай спадчыны».

Праўда, колькі работы будуць працягвацца, расійскі прадпрымальнік казаць пакуль не бярэцца, гэта «можна будзе сказаць толькі пасля дэталёвага абследавання. Трэба вельмі многае высветліць: канструкцыйныя асаблівасці, стан асновы, наяўнасць нейкіх згубленых элементаў, якія трэба будзе аднаўляць на падставе гістарычных даведак». 

Нагадаем, што ў пачатку 2020 года памятны будынак быў ужо прададзены за 30 тысяч рублёў, або 9300 даляраў па курсе. Гаспадыняй сінагогі стала дзіцячая пісьменніца і педагог з Мінска Ілона Караваева (псеўданім Рыўз Іаана). Па словах жанчыны, купля стала данінай павагі яе блізкім сваякам, якія пасля вайны жылі ў Слоніме.

Будынак сінагогі быў у аварыйным стане, таму на яе рэканструкцыю патрабавалася больш за 50 000 даляраў. Жанчына не змагла сабраць патрэбную суму, таму помнік архітэктуры вярнулі мясцоваму райвыканкаму.

Караваевай вельмі не пашанцавала ў тым ліку і таму, што ўзялася рэалізоўваць сваю задуму яна ў вельмі неспрыяльны час. Якраз тады пачалася пандэмія каранавірусу, тады выбары з пратэстамі, а потым заходнія санкцыі і вайна ва Украіне. У такіх умовах заснаваны Караваевай фонд «Ратуючы спадчыну» за час сваёй працы сабраў усяго 2700 рублёў, што было кропляй у моры патрэбаў. А пасля пачатку вайны ва Украіне ахвяраванні ад беларусаў спыніліся, а фінансаванне міжнароднымі арганізацыямі, па словах Караваевай, стала немагчымым з-за санкцый, «паколькі з беларускімі банкамі заходні бок не супрацоўнічае ці не рызыкуе супрацоўнічаць». 

Каментары1

  • Ісраіль
    04.05.2024
    Ага. "Расеец".

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы, якія бягуць ад мабілізацыі, плацяць тысячы даляраў, каб перасекчы мяжу з Беларуссю6

Ці выдасць суд у Гаазе пастанову аб арышце Лукашэнкі і як гэта паўплывае на яго палітыку і атачэнне? Разважае Фрыдман15

Армія Ізраіля вядзе жорсткія баі на поўдні Лівана8

Жыхар з афрыканскага Буркіна-Фасо пераехаў у Гродзенскую вобласць і працуе трактарыстам16

У цэнтры Мінска выставілі на таргі незвычайны па форме будынак1

У Гомелі кіроўца BMW з дзяржсцягам дрыфтаваў дзеля хайпу2

У Беларусі рассцілаліся перад гендырэктарам МАГАТЭ. Чаму?

Памёр Аляксандр Рухля

Нацыянальны маркетплэйс мараць стварыць у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Галоўнае
Усе навіны →