Грамадства2424

Бондарава высунула тэорыю адносна таго, чаму сучасныя дзяўчаты не імкнуцца замуж

Актывістка Кампартыі ўсур'ёз занялася фізіялогіяй чалавека. На гэты раз яны заклапацілася памерам палавога члена ў мужчын.

Вольга Бондарава Ольга Бондарева Olga Bondareva
Вольга Бондарава. Скрын відэа з ютуб-канала актывісткі

У сваім тэлеграм-канале актывістка Кампартыі і змагарка за сямейныя каштоўнасці расказала, чаму дзяўчаты не хочуць ствараць сем'і.

«Для стварэння сям'і і забеспячэння патомству ўмоваў для выжывання любой самцы патрэбна апора і абарона ў выглядзе надзейнага мужчыны». Але цяпер, на думку Бондаравай, мужчыны не тыя, што раней. У якасці прыкладу яна прывяла ілюстрацыю, якая гуляе ў інтэрнэце на розных рэсурсах, што папулярызуюць псеўданавуковыя тэорыі.

На ёй сцвярджаецца, што пачынаючы з 40-х гадоў мінулага стагоддзя мужчыны ўсё больш страчваюць рысы маскуліннасці. Гэта, нібыта, праяўляецца ў змяншэнні росту, знікненні валасоў на целе, а таксама у змяншэнні памеру палавога члена.

Ананімныя аўтары ўяўляюць 25-гадовага мужчыну 2010-х ростам у 170 см, вагою ў 65 кілаграмаў з амаль поўнай адсутнасцю валасоў на целе і кароткім пенісам. А вось мужчыны 1940-х гадоў таго ж узросту, маўляў, былі амбаламі ростам 188 см, важылі 90 кілаграмаў, мелі значную колькасць валасоў на целе, ну і той да калена. Бондарава ілюструе гэтыя фантазмы выявай з псеўданавуковага твітар-канала Testosterone & Civilization, якая з'явілася там у 2019 годзе.

Ілюстрацыя з тэлеграм-канала Вольгі Бондаравай. Яе можна знайсці ў псеўданавуковым канале Testosterone & Civilization ў Х за 29 чэрвеня 2019 года

«Укараненне антычалавечай ідэалогіі праз глабалізацыю па заходніх лекалах пры дапамозе мас-медыя — вось прычына», — сцвярджае Бондарава.

На самой справе, як вынікае з даных сеткі вучоных-медыкаў з усяго свету NCD Risk Factor Collaboration (NCD-RisC), якая дае дакладныя і своечасовыя звесткі аб асноўных фактарах рызыкі неінфекцыйных захворванняў для ўсіх краін, рост мужчын якраз у краінах Захаду пастаянна рос, у той час як у краінах Афрыкі і Сярэдняга Усходу прыкладна з 1970-х гадоў назіраецца яго зніжэнне.

Сярэдні рост мужчын па гадах нараджэння, 1940-1996 гг Средний рост мужчин по годам рождения, с 1940 по 1996 год. Average height of men by year of birth, 1940 to 1996

На графіку прыведзеныя звесткі для мужчын, якія нарадзіліся ў перыяд з 1940 па 1996 год. Найбольш падзенне росту заўважна ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары.

Што тычыцца сцвярджэння аб змяншэнні памеру палавога члена, то, як мы пісалі, даследаванні мужчын з усяго свету прадэманстравалі, што сярэдняя даўжыня пеніса ў стане эрэкцыі, наадварот, за апошнія 30 гадоў вырасла на 24%.

Парадокс у тым, што паралельна з ростам памеру мужчынскага органа назіраецца падзенне колькасці сперматазоідаў у семені і ўзроўню тэстастэрону ў мужчын.

@nashaniva Бондарава напісала данос на нявестку Лукашэнкі #аннаселук #беларусь #лукашенко #беларусьновости #беларускаямова #беларусьновости #нашаніва ♬ Funny Guy - Parry Music

Што тычыцца валасоў на целе, то не існуе ніякіх даследаванняў адносна гэтага. Як вядома, валасы на целе размеркаваныя па планеце нераўнамерна.

У народаў, якія жывуць ва ўмовах палярнай ночы і нізкай сонечнай актыўнасці, валасоў на целе і канечнасцях вельмі мала. А бліжэй да поўдня павялічваецца не толькі працягласць светлавога дня, але і колькасць валасоў на целе мясцовых народаў.

Дадамо, што свае веды ў галіне фізіялогіі Бондарава дэманструе не першы раз. Нядаўна яна заяўляла, што ў жанчын падчас менструацыі змяняецца памер гіпофіза, а ў мужчын-гомасэксуалаў ён, маўляў, у чатыры разы большы, чым у гетэрасэксуальных мужчын.

Каментары24

  • Лідскае Аксамітнае
    03.05.2024
    НН, ну серьёзно.. пересказывать весь бред, который транслирует эта дама ради привлечения внимания - уже просто неприлично. Пусть протрет очки и найдёт себе подходящий член, раз заняться дома нечем.
  • Караев
    03.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • У меня 22см, хочу Бондареву
    03.05.2024
    Олечка, готов тебя ублажить)

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах34

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?13

УСУ знішчылі ракетамі ATACMS РЛС «Небо-М»6

«Гэта як другое дзіця». Былая мадэль пераехала ў Іран, а пасля вярнулася ў Беларусь з шакаладным бізнэсам1

Адроджаную прэмію «За свабоду думкі» атрымаў вядомы музычны гурт13

Ізраіль атакаваў расійскую авіябазу ў Сірыі. Там знаходзілася зброя для «Хезбалы»5

У Каменцы самакатчык зарубіўся з міліцыянерам. Праз некалькі тыдняў у хлопца знайшлі дзіцячае порна і падпіскі на «экстрэмізм»16

Расійскі прапагандыст выдаваў сябе за журналіста Рускай службы Бі-бі-сі, каб сачыць за апазіцыянерамі за мяжой3

Расійскі вайсковец Максім у адпачынку памяняў пол і вярнуўся на вайну як дзяўчына Максін19

У Альфа Банку расказалі, ці паўплываюць санкцыі Вялікабрытаніі на працу картак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах34

КДБ затрымаў жанчыну, з дома якой было знята відэа падзення шахеда ў Калінкавічах

Галоўнае
Усе навіны →