«Ён мяне раздражняў — на чырвоным фоне белыя літары». Кіраўнік «Народнай газеты» расказаў, як змяніў лагатып
Сам Дзмітрый Крат даўно працуе ў лукашэнкаўскім пуле.
У праграме «Скажынемаўчы» галоўны рэдактар дзяржаўнай «Народнай газеты» (уваходзіць у холдынг «СБ. Беларусь сегодня») Дзмітрый Крат пахваліўся тым, як змяніў воблік газеты. Змены закранулі ў тым ліку і лагатып.
«У свой час лагатып мяне трохі раздражняў — на чырвоным фоне белымі літарамі «Народная газета». Можа, у мяне гэта прафесійная дэфармацыя, тым не менш хацелася нечага, што б адлюстроўвала нашы палітычныя рэаліі, нашу сімволіку».
У выніку, адзначае Крат, першыя дзве літары зрабілі ў стылі дзяржаўнага сцяга, а таксама змянілі шрыфты.
На пытанне, ці прывяла змена дызайну да павелічэння колькасці чытачоў, галоўны рэдактар абцякальна адказаў, што «аўдыторыя стабільная», з выданнем застаюцца тыя, хто шмат гадоў яго чытае.
У снежні 2020 года газета змяніла дэвіз «Жыве Беларусь!» на «Жыві і квітней, Беларусь!».
Каментары
па ходу ў год какчэства ў іх застаўся адзін Дизайнер на ўсё пра ўсё )