Здарэнні44

У Альпах загінуў 32-гадовы беларус — паслізнуўся на снезе і ўпаў у прорву

Паводле паведамлення мясцовай прэсы, 32-гадовы альпініст загінуў 1 мая ў швейцарскіх Альпах. Ён паслізнуўся і ўпаў у прорву глыбінёй больш за 100 метраў. У іншым паведамленні сцвярджаецца, што гэта быў грамадзянін Беларусі, які даўно ўжо жыў у Германіі. 

Фота: fm1today.ch

Здарэнне адбылося ў горным масіве Альпштайн, на схіле самай высокай яе вяршыні пад назвай Зёнціс. 

Супрацоўнік мясцовай канатнай дарогі заўважыў, як у 15:45 нейкі мужчына перасякаў снежнае поле, але праз некаторы час страціў яго з поля зроку.

Відавочца адразу паведаміў пра тое, што бачыў чалавека ў небяспечным месцы, у службу авіявыратавання. Падчас пошукавага палёту яна знайшла альпініста на крутой мясцовасці, але ён быў ужо мёртвы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына заблукаў на гары з-за масы снегу. Затым ён паслізнуўся на снезе і ўпаў у прорву глыбінёй больш за сто метраў, паведамляе паліцыя паўкантона Апенцэль-Інеродэн. Сцвярджаецца, што чалавек меў недастатковую для такіх гор экіпіроўку.

Каментары4

  • Реально псих
    02.05.2024
    Anatol Starkou, ты идиот! Причем здесь Африка? Ты что, дед, как всегда пьян?
  • Тыповы беларусанемец
    02.05.2024
    Ён мабыць думаў гэта як Сілічы толькі трохі вышэй
  • Алеша
    03.05.2024
    У Альпах 32 гады мужык, пайшоў з дому, не вярнуўся. Сталі шукаць: знайшлі цела ў прорве, галавой уніз упаў, паведамляе міліцыя.

    А не адзін — маем на ўвазе, што ён такі не адзін.

    Тыдзень таму тое ж самае здарылася ў Гiмалаях: чалавек 56 гадоў ішоў па гары, упаў галавой уніз у прорву і так і застаўся ляжаць. Ніхто побач не праходзіў, каб падняць.

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?3

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN9

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі28

Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА1

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска22

Паслабленні для беларускіх турыстаў уводзіць Тайланд

З беларусам тыдзень няма сувязі пасля таго, як ён перасёк мяжу з Польшчай1

88-гадовы апальны экс-кіраўнік «Пінскдрэва» Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?3

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →