Ежа

Салат з кускусам — страва простая, але асаблівая

Сытны кускус стане асновай для канфеці з рознай гародніны, залітага сметанкова-лімонным соусам. Фета і вяленыя памідоры, міндаль і нут зробяць страву яшчэ больш прыцягальнай.

Couscous Salad
Фота: delish.com

Салат даволі просты, але ў той жа час асаблівы — так, што вы захочаце паўтарыць яго зноў і зноў. Дарэчы, не бойцеся замяняць адны прадукты іншымі — сюды падыдуць розныя сыры, бабы і арэхі.

Спатрэбіцца:

  • 1 1/2 шклянкі несалёнага ці слабасалёнага курынага ці агародніннага булёну 
  • 1 шклянка кускусу
  • 1/4 ч. л. здробненых шматкоў чырвонага перцу
  • соль 3 ч. л.
  • алей — найлепш аліўкавы 1 ч. л.
  • дробна нацёртая цэдра лімона 1 ч. л.
  • свежы лімонны сок 2 ч. л.
  • дыжонская гарчыца 1 ч. л.
  • бляшанка нуту, прамытага і абсушанага (420 г)
  • 1/2 агурка, разрэзанага ўздоўж на чвэрткі, дробна нарэзанага
  • 1/2 вялікага чырвонага балгарскага перца, без пладаножкі і насення, дробна нарэзанага
  • 1/2 шклянкі раскрышанага сыру фета і яшчэ трохі для падачы
  • 1/2 шклянкі падсмажанага нарэзанага міндалю
  • 1/2 шклянкі свежага лісця мяты, буйна нарэзанага
  • 1/2 шклянкі вяленых памідораў у алеі, асушаных і дробна нарэзаных
  • 1/4 кубкі дробна нарэзанай чырвонай цыбулі

    Як гатаваць:

    1. У сярэдняй каструлі на сярэднім агні давядзіце булён да кіпення. Дадайце кускус, чырвоны перац і 1/4 чайнай лыжкі солі, затым накрыйце вечкам і зніміце з агню. Дайце пастаяць 10 хвілін, потым перамяшайце відэльцам і перакладзіце ў міску сярэдняга памеру.
    2. Тым часам у вялікай місцы змяшайце алей, цэдру лімона, лімонны сок, гарчыцу і 1/4 чайнай лыжкі солі да аднастайнай масы. Дадайце кускус, нут, агурок, балгарскі перац, фету, міндаль, мяту, памідоры і цыбулю і перамяшайце.
    3. Падавайце салат цёплым ці астуджаным.

    Каментары

    «Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

    «Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

    Усе навіны →
    Усе навіны

    З турмы ў ЗША выпусцілі 80-гадовага Леанарда Пелціера — ікону савецкай прапаганды9

    Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

    Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

    Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

    Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы19

    «Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

    «А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

    Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

    Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

    больш чытаных навін
    больш лайканых навін

    «Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

    «Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

    Галоўнае
    Усе навіны →