Украінцы зноў паспяхова ўдарылі па палігоне з расейцамі. Гэтым разам прымянілі ATACMS
Украінскія тэлеграм-каналы выставілі відэа, на якім, як сцвярджаецца, зняты момант удару па палігоне з расійскімі вайскоўцамі ў Луганскай вобласці.
Сцвярджаецца, што ўдар быў нанесены трыма ракетамі ATACMS, нядаўна атрыманымі Узброенымі сіламі Украіны ад ЗША. Колькасць загінулых у выніку ўдару невядомая, але, «хутчэй за ўсё, агульныя страты вымяраюцца дзясяткамі».
Палігон знаходзіўся каля населеных пунктаў Кубань і Рогава Луганскай вобласці.
Каментары