Грамадства99

«Народная грамада» адрэагавала на апублічванне даносчыкаў у шэрагах партыі

Пасля зліву базы зваротаў у КДБ у ёй знайшлі даносы, падпісаныя некаторымі з удзельнікаў апазіцыі. Так, звароты былі ад імя Паўла Бялюціна і Вольгі Цішкевіч. Партыя «Народная грамада», чыімі чальцамі яны былі, выступіла са зваротам.

«Народная грамада» праводзіць разбіральніцтва па знойдзеных даносах. Фота: тэлеграм-канал партыі

«З мэтай абароны свайго імя сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада» прыняла рашэнне верыфікаваць усіх сваіх сяброў, перш за ўсё кіраўніцтва партыі і актывістаў. На сёння ў адкрытым доступе знаходзяцца даныя на двух чалавек.

Гэта Павал Бялюцін і Вольга Цішкевіч. Іх сяброўства ў партыі прыпынена, яны таксама выдаленыя з усіх працоўных чатаў партыі, ім адмоўлена ў доступе да партыйнай інфармацыі.

Кіраўніцтвам партыі накіраваныя звароты на імя Каардынацыйнай рады аб выключэнні гэтых асоб са спісу кандыдатаў у Каардынацыйную раду III склікання. Партыя «Народная грамада» пакуль адзіная, хто звярнуўся з такой заявай, і мы шчыра спадзяемся, што іншыя кандыдаты возьмуць з нас прыклад у выпадку, калі іх чальцы стануць фігурантамі рэзанансных спраў.

Мы будзем далей працягваць верыфікацыю, аднак не будзем давяраць толькі кіберпартызанам. У нашым распараджэнні дастаткова рэсурсаў для поўнамаштабнай праверкі. Таксама людзі, чыё сяброўства ў партыі часова прыпынена, могуць зноў вярнуцца ў каманду пры ўмове паспяховага праходжання дадатковай праверкі і зняцця абвінавачванняў.

Мы не нясем адказнасці за публікацыі ў СМІ, паколькі мы не даем ім інфармацыю. Мы вядзем сваю працу празрыста і інфармуем грамадства толькі ад імя каманды Мікалая Статкевіча і партыі «Народная грамада». 

Адначасова заклікаем незалежныя інфармацыйныя рэсурсы ўстрымацца ад цкавання тых, хто зараз з'яўляецца фігурантам у спісах кіберпартызанаў. Іх віна не даказаная! Яны маюць права на абарону сваіх правоў! Не ўпадабляйцеся лукашысцкім «суддзям», якія без следства выносяць прысуды. Мы не ведаем, пры якіх абставінах былі зробленыя гэтыя «даносы» і ці зробленыя вышэй зазначанымі асобамі, але ведаем, які ціск быў і далей адбываецца на актывістаў!» — пішацца ў звароце.

Партыя дадала, што не дае каментароў СМІ да высвятлення ўсіх абставін.

У апублічаных даносах у КДБ, падпісаных Цішкевіч і Бялюціным, іх аўтары прасілі правесці праверку па Эдуардзе Пальчысе і Мікалаі Аўтуховічу.

Каментары9

  • Аліварыя Десяточка
    01.05.2024
    "...аднак не будзем давяраць толькі кіберпартызанам. У нашым распараджэнні дастаткова рэсурсаў для поўнамаштабнай праверкі."
    Что вы несёте?? Какие ресурсы? Нет никаких ресурсов! Если бы не ребята, так и сидели бы на ..пе ровно дальше.
  • Стукачи - белорусы - вот национальная черта
    01.05.2024
    Наверное в мире больше нет народа-стукача...стукачи..и я сама тоже была стукачкой. Это наше родное, народное ..
  • Хмм
    01.05.2024
    З паведамлення вынікае, што стукачы пройдуць праверку і вярнуцца на месца ў партыю.
    "Іх віна не даказана! Яны маюць права на абарону сваіх правоў!" - піша партыя. А хто не згодзен, той лукашыст.

    "Мы не ведаем пры якіх абставінах былі зробленыя гэтыя «даносы» і ці зроблены вышэй зазначынымі асобамі". Ну як не ведаем? Актывістка "Народнай грамады" ужо сказала, што пісаў сусед, у якога яе кампутар, які ў суседа не меньш за 5 месяцаў стаяў, бо па часе розніца паміж даносамі - 5 месяцаў.

    "Але ведаем які ціск быў і далей адбываецца на актывістаў!» — пішацца ў звароце. Ціск быў і ёсць, але пад якім такім ціскам чалавек будзе таемна пісаць зварот на сайт КДБ, пра які (пакуль кіберпартызаны не ўзламалі базу зваротаў), ніхто не мог ведаць?
    І чаму гэтыя асобы, зехаўшы ў бяспечныя краіны не распавялі, што іх прымусілі, пад ціскам? А ціхенька маўчаць пра свае даносы?

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі2

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →