Эканоміка11

Беларуская нафтаперапрацоўка нясе вялізныя страты

Некалі самы прыбытковы Мазырскі НПЗ цягне эканоміку на дно. Такую выснову можна зрабіць з апублікаваных 29 красавіка звестак Белстата аб фінансавых паказчыках асобных раёнаў Беларусі па выніках першых двух месяцаў 2024 года, заўважыў «Флагшток».

Мазырскі НПЗ. Фота: сайт прадпрыемства 

Чыстыя страты прадпрыемстваў Мазырскага раёна за студзень-люты 2024 года склалі 182,8 млн рублёў. У мінулым годзе за такі ж перыяд тут быў атрыманы чысты прыбытак у памеры 21,6 млн рублёў. Удзельная вага стратных арганізацый раёна складае ўсяго 14,3 працэнта, у сувязі з чым вялізныя страты можна звязаць з найбольш буйным прадпрыемствам раёна — Мазырскім НПЗ. 

Паводле інфармацыі крыніцы, звязанай з МНПЗ, першыя месяцы 2024 года дзейнасць завода прынесла страты. Для працаўнікоў прадпрыемства былі прыпыненыя выплаты, якія рэгуляваліся калектыўнай дамовай, паколькі яны выплачваліся з прыбытку прадпрыемства. 

Пра тое, што гэта не адзінкавы выпадак, а агульная сітуацыя ў беларускай нафтаперапрацоўцы, сведчаць фінансавая статыстыка Наваполацка, дзе размешчаны іншы беларускі нафтаперапрацоўшчык «Нафтан». Тут чыстыя страты яшчэ большыя — 324,5 млн рублёў. 

Праблемы нафтаперапрацоўкі негатыўна адбіваюцца на ўсёй эканоміцы рэгіёна. У параўнанні з мінулым годам чысты прыбытак усіх арганізацый Гомельскай вобласці скараціўся амаль у 2 разы з 234,2 да 128,2 млн рублёў. Экспарт тавараў за той жа перыяд знізіўся на 4,8%. 

У 2023 годзе Мазырскі НПЗ называўся ў ліку трох найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Гомельскай вобласці. З другога квартала 2021 года прадпрыемства перастала публікаваць фінансавую інфармацыю аб сваёй дзейнасці. У 2020 годзе Мазырскі НПЗ быў самым прыбытковым прадпрыемствам сярод усіх акцыянерных таварыстваў Гомельскай вобласці.

Каментары1

  • Хлусня
    30.04.2024
    Хлусня, толькі што хваліліся дасягненнямі продажаў мардору

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне5

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»2

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне5

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →