Усяго патроху11

Бʼянка прызналася ў пластычных аперацыях і расказала, колькі каштавала пахудзець

38-гадовая спявачка Бʼянка — ураджэнка Мінска Таццяна Ліпніцкая — расказала, чаго ёй каштавала вярнуць ранейшыя формы.

Бʼянка. Фота: biankanumber1 / vk.com

Бʼянка гаворыць, што гады 4 таму яна моцна паправілася: паводле яе слоў, віной стаў гарманальны збой. 

«Каля я ўзважылася і пабачыла 90 кілаграмаў, я расплакалася», — кажа спявачка. 

— У мяне абвіс жывот. Мяне гэта, натуральна, не задаволіла. Я прыйшла да доктара, і ён мне зрабіў абдамінапластыку — гэта значыць прыбралі тлушч. Зрабілі два прарэзы і выпампавалі з мяне 3,8 літра тлушчу. Таксама крыху з ног прыбралі.

Бʼянка. Фота: biankanumber1 / vk.com

Спявачка адзначыла, што працэдуры ў яе выпадку аказаліся дзейснымі. 

Колькі гэта каштавала, спявачка не хавае. 

— Я думаю, што выдаткавала на ўсё мільёны тры расійскіх рублёў, — сказала Бʼянка. У эквіваленце гэта каля 30 тысяч еўра. 

У выніку яна пахудзела на 30 кг. 

Бʼянка гаворыць, што галоўнае ўсё ж такі не пластыка, а дысцыпліна, без якой нічога не атрымался б.

Каментары1

  • Жора
    30.04.2024
    Болей расейскай папсы, трэба даінтэгроўваць тое, што Лукашэнка з Пуціным і Вік з Вячоркам-старэйшым недаінтэгравалі. Мадзец, "бастыён беларушчыны".

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

«Новы міністр культуры». Найлепшыя твіты тыдня9

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →