Грамадства66

Жонка былога вайскоўца, асуджанага ў Польшчы за шпіянаж, звярталася ў КДБ па «садзеянне і абарону»

Сёння ў Познані суд вынес прысуд па справе двух беларусаў, абвінавачаных у шпіянажы. Аднаго з абвінавачаных, 57-гадовага кіроўцу і музыку Дзмітрыя Н., апраўдалі за адсутнасцю доказаў, а другому, 51-гадоваму вайскоўцу ў адстаўцы Андрэю Рачкевічу, далі тры гады зняволення, хоць пракуратура запытвала пяць. Між тым «Кіберпартызаны» звяртаюць увагу, што ва ўзламанай імі базе зваротаў з сайта КДБ ёсць і зварот жонкі Рачкевіча. 

У звароце, накіраваным 14 сакавіка 2023 года на імя старшыні КДБ Івана Церцеля, жыхарка Брэста Аксана Рачкевіч просіць «пра дапамогу і аказанне максімальнага садзеяння майму мужу Рачкевічу Андрэю Яўгенавічу, грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, арыштаванаму 4 красавіка 2022 г. у г. Познань (Рэспубліка Польшча) па артыкулу 130 пар. 1 (шпіянаж) на карысць Рэспублікі Беларусь».

Паводле слоў жанчыны, такая сітуацыя стала магчымым з-за ўцечкі персанальных даных як ейнага мужа, так і яе самой, бо познаньскі суд выдатна ведаў пра вайсковае мінулае Андрэя Рачкевіча і ягонай жонкі. Стаж у іх, як сама Аксана Рачкевіч піша, немаленькі: у Андрэя 26 гадоў, а ў яе 19.

У сувязі з гэтым жанчына канстатавала, што «назаўсёды страціла магчымасць выезду за межы РБ», а таму не можа дапамагаць мужу, а без яго гэтага рабіць няма каму. Яе ж «маральныя, фізічныя і матэрыяльныя рэсурсы вычарпаныя канчаткова», і ёй, маўляў, «вельмі складана растлумачыць дачцэ, чаму яна не будзе займацца з рэпетытарам перад паступленнем у ВНУ, а сыну — чаму ў яго ўжо год няма новых цацак».

Напрыканцы Аксана Рачкевіч дэкларуе, што з'яўляецца «прыхільніцай палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай, і прытрымліваецца курсу, зададзенага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці».

У сувязі з гэтым яна выказвае «шчырае спадзяванне», што «вайскова-дыпламатычны корпус Рэспублікі Беларусь прыме вычарпальныя меры па ўстанаўленні прычын таго, што адбылося, і акажа нам максімальнае садзеянне і абарону ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і нормамі міжнароднага права».

Каментары6

  • Ясь
    29.04.2024
    Трэба было адразу ў ФСБ пісаць.
  • Вольга
    29.04.2024
    "Еслі вы не атзавётесь - мы напішам у спортлато!"
  • Mafkees
    30.04.2024
    чаму яна не будзе займацца з рэпетытарам перад паступленнем у ВНУ, а сыну — чаму ў яго ўжо год няма новых цацак».//////////
    Вот вам слабоумным дегенератам благодарность за годы службы колхозному быдлу))) Ваши стоны отлично поднимают настроение))

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю23

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пракурор папрасіў для Паліны Шарэнды-Панасюк яшчэ год зняволення1

У Беларусі могуць увесці плату за дастаўку пенсій1

Маркаў: Нас будуць закідваць «экстрэмісцкай літаратурай», каб мозг станавіўся больш мяккім6

Заснавальнік Zubr Capital расказаў, чым «кароткая» адукацыя лепшая за «доўгую»1

«Алмі» аштрафавалі за завышэнне цаны на хлеб

У Віцебску прадаецца Opel 1937 года. А просяць як за сучаснае аўто3

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію9

На Валгаградскай 22-гадовы кіроўца збіў на зебры дзяўчыну1

Затрыманых у Беларусі мільярдэраў з «Уралкалія» выпусцілі на свабоду1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю23

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю

Галоўнае
Усе навіны →