У Мінску ў сувязі з рэканструкцыяй і пашырэннем вуліцы Маякоўскага на ўчастку ад вуліцы Сямёнава да вуліцы Чыжэўскіх з 25 студзеня да 31 снежня 2010 года змяняюцца трасы тралейбусных маршрутаў.

Тралейбусны маршрут № 15 будзе працаваць па будніх днях у гадзіну пік на ўчастку «Дражня — плошча Ванеева».

Тралейбусны маршрут № 23 будзе ісці па маршруце «Лермантава — плошча Ванеева з праездам па вуліцах Маякоўскага, Дзянісаўскай і Ванеева.

Тралейбусны маршрут № 24 будзе працаваць па будніх днях у гадзіну пік на ўчастку „Дражня“ — аўтавакзал Усходні».

Тралейбусны маршрут № 5 будзе закрыты.

Будуць арганізаваныя часовыя аўтобусныя маршруты № 5-Т «Маякоўскага — Вакзал», № 15-Т «Маякоўскага — Дражня» і № 24-Т «Маякоўскага — Дражня». Іх маршруты цалкам супадаюць з маршрутамі адмененых тралейбусаў.

Пасажырам, якія маюць праязныя на праезд у тралейбусе, будзе дазволена карыстацца імі на працягу студзеня 2010 года ў часовых аўтобусных маршрутах № 5-Т, 15-Т, 24-Т.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?