Усяго патроху55

Хлопец прадаў падарунак, але не чакаў, што гэта ўсплыве. Тыкток абмяркоўвае драму з дываном

Пра незвычайныя прыгоды дывана распавялі ў тыкток-акаўнце tim.rugs — гэта сямейная майстэрня ў Мінску, якая вырабляе тафтавыя дываны.

Фота з інстаграму tim.rugs

Пачалася гэтая гісторыя два гады таму — дзяўчына замовіла ў майстэрні дыван у выглядзе мульцяшнага персанажа Сціча. Гэта быў падарунак для яе сябра на дзень нараджэння. Заказчыца засталася задаволеная працай і пасля свята даслала радасны водгук: «Імяніннік быў у захапленні, не чакаў такога арыгінальнага падарунка, а яго калекцыя папоўнілася такім унікальным вырабам».

А потым у майстэрню даслалі спасылку на інтэрнэт-барахолку, дзе гэты самы дыван перапрадавалі за 130 рублёў (для першапачатковай заказчыцы гэтая праца каштавала ў разы даражэй).

Майстар вырашыў звязацца з хлопцам, які прадаваў дыван.

— Я ўзяў на сустрэчу сваю жонку, каб перастрахавацца, калі прадаўцом акажацца наша заказчыца. Але прадаўцом аказаўся чалавек, якому наша заказчыца дарыла дыван.

@tim.rugs

‼️ В конце слишком много Экшена тгк:Tim_rugs

♬ оригинальный звук - Ковры Tim.rugs

Той хлопец распавёў, што першапачаткова хацеў увогуле выкінуць падарунак, але потым вырашыў, што лепш хоць нешта зарабіць і выставіў дыван на продаж.

— Мяне цікавіла толькі адно пытанне: чым яму не дагадзіў дыван і чаму да яго такое стаўленне. Як аказалася, дзяўчына прыйшла на дзень нараджэння з чалавекам, які быў вельмі непрыемны імянінніку. Але з павагі да дзяўчыны ён прыняў падарунак.

Майстар выкупіў сваю працу, а праз паўгода вырашыў распавесці пра гэтую гісторыю ў тыктоку. Тое відэа набрала 12,4 мільёна праглядаў. І знайшоўся хлопец, які прызнаўся, што ў яго вельмі абмежаваны бюджэт, алё ён хоча зрабіць круты падарунак сваёй дзяўчыне.

Перад тым, як перапрадаць яму рэч, майстру прыйшлося пераклейваць заднюю частку дывана, таму што першая пакупніца ўсю яе распісала пажаданнямі сябру. Такім чынам, майстар двойчы зарабіў на адным і тым жа дыване.

Можна было б сказаць, што гэта happy end, але ж не. Гэты ролік у тыктоку пабачыла і тая дзяўчына, якая яго першапачаткова замаўляла. Канешне, яна была непрыемна ўражана лёсам свайго падарунка і пайшла высвятляць адносіны з сябрам.

За чатыры дні ролік пра прыгоды дывана набраў больш за 725 тысяч праглядаў. Але ў каментарыях шмат хто абурыўся паводзінамі майстра: «Мне здаецца, кожны сам вырашае, што рабіць з падарункам, ну вырашыў прадаць і вырашыў. Я разумею, гэта ваша праца, але адсочваць лёс дывана так сабе». Нехта нават назваў такія паводзіны сталкінгам, бо наўрад ці імяніннік хацеў, каб пра яго складаныя адносіны з кімсьці даведаліся мільёны людзей у тыктоку.

На цалкам справядлівае пытанне: «Якая вам розніца, што робяць з дываном, калі ён ужо аплачаны?» — майстар адказаў: «Загугліце брэнд «Біркін», яны наогул не прадаюць свае сумкі каму заўгодна, нават калі ў чалавека ёсць грошы».

 

Каментары5

  • Степан
    29.04.2024
    Пожалуй ничего не заказывал бы у этого продавца, вывалить чужие переживания и эмоции, без разрешения и ещё сделать себе рекламу таким образом, это верх цинизма.
  • Треш-контент
    29.04.2024
    Ноль желания что-то у них заказать. Отслеживать судьбу ковра, серьёзно?! Ради пиара поднасрать человеку, для которого у них конверт и заказали? Испортить настроение заказчица? Лютый треш. Посмотрел я на их ковры к инсте за 1200. Ну его в баню
  • Максим Дизайнер
    29.04.2024
    Степан

    Сиди под шконкой в своей панельке, забитый памяркоуны, и вываливай только на персональном толчке кое что.

На будаўніцтва міліцэйскага гаража ў Гомелі патрацяць столькі, колькі каштуе новая школа

На будаўніцтва міліцэйскага гаража ў Гомелі патрацяць столькі, колькі каштуе новая школа

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніцу аддзела маркетынгу пяцізоркавага гатэля судзяць за пратэсты і дапамогу палітвязням

Двое нашаніўцаў выйгралі журналісцкую прэмію «Вольнае слова»9

Мужчына, які напаў на алімпійскую спартсменку з Уганды, сам памёр ад апёкаў

Маштабны пажар у Палескім лясгасе плануюць патушыць да вечара1

Ва Усходнім Ціморы на імшу Папы Рымскага прыйшла палова насельніцтва краіны1

Карпенка: Ёсць чатыры магчымыя даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі3

Лукашэнка пракаментаваў памілаванні: Чаго іх там карміць за дзяржаўны кошт?14

Лукашэнка: Выбары выбарамі, мы іх праводзілі не аднойчы. І гэтыя правядзем 2

Сілавікі заявілі пра хапун у Бярозе — затрымалі каля 10 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будаўніцтва міліцэйскага гаража ў Гомелі патрацяць столькі, колькі каштуе новая школа

На будаўніцтва міліцэйскага гаража ў Гомелі патрацяць столькі, колькі каштуе новая школа

Галоўнае
Усе навіны →