Пасля падзення БПЛА адбыўся выбух цыстэрны з бензінам на нафтабазе ў Калужскай вобласці
Гэтай ноччу беспілотнікі атакавалі нафтабазу «Калуганафтапрадукт» у Людзінаве. У выніку падзення двух БПЛА адбыўся выбух цыстэрны з бензінам абʼёмам амаль 700 кубічных метраў, піша «База».
Раней кіраўніцтва Калужскай вобласці паведамляла аб падзенні трох БПЛА на нафтабазу. Па словах губернатара Уладзіслава Шапшы, пацярпелых і разбурэнняў не было.
Ніякіх фотапацверджанняў інфармацыі «Базы» пакуль няма.
Каментары