Усяго патроху55

У гарадах сустракаецца ўсё больш баброў. Ці небяспечныя яны для людзей?

Чытачка «Еўрарадыё» напісала ў рэдакцыю: «Гуляючы сям'ёй уздоўж Свіслачы, мы часта бачым па берагах ракі баброў. Чаму іх так шмат у сталіцы і ці могуць яны несці небяспеку для чалавека?» Каб даць адказ на гэтыя пытанні, выданне звярнулася да сведчанняў спецыялістаў.

У Мінску нашэсце баброў

Калі баброў вымаюць — іх забіваюць

«Любая дзікая жывёліна можа быць небяспечнай, — папярэджвае начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Пятро Нікалаенка. — Калі бабёр не хворы, ён не палезе да чалавека, а хутчэй уцячэ ад яго. Але асцярожнасць не зашкодзіць. Трымайцеся далей ад баброў і не падпускайце да іх дзяцей».

Па словах спецыяліста, калі чалавек лічыць, што баброў занадта шмат і яны нечым шкодзяць (напрыклад, грызуць дрэвы або будуюць плаціны, ад чаго пасля падтапляюцца дамы), ён можа напісаць заяву ў раённую адміністрацыю. Чыноўнікі накіруюць да ракі камісію, якая праверыць сітуацыю і складзе акт. Затым, у выпадку неабходнасці, баброў «вымаюць» — з дазволу Мінпрыроды і Акадэміі навук.

«Мы нічога не робім без узгаднення з навукоўцамі, — запэўнівае спецыяліст. — Рэгуляваць папуляцыю дазваляецца восенню (пасля 1 верасня) і зімой, так што цяпер ніхто гэтым займацца не будзе.

Вясной бабры размнажаюцца, і іх шмат усюды. У азначаны час на іх дазваляецца паляваць, але, зразумела, не ў населеных пунктах. Выхад з сітуацыі ў горадзе — гэта выемка баброў, а выемка, як вы разумееце — гэта забойства. Баброў ніхто не забірае і нікуды не адвозіць».

 Пакусаць не пакусаюць, але…

«Чым бліжэй да горада — тым далей ад прыродных ворагаў, — так тлумачаць эколагі прычыну ўрбанізацыі баброў. — Паколькі ў горадзе няма ваўкоў, якія рэгулююць іх колькасць у дзікай прыродзе, баброў становіцца больш, у тым ліку і ў сталіцы».

Біёлаг Віталіна Лабанава расказвае, што за апошнія гады баброў у Беларусі стала сапраўды шмат. Таксама шмат андатраў, на якіх бабры вельмі падобныя.

Бобры в городе! Они опасны? Могут укусить? Спросили у чиновника и биолога

Віталіна Лабанава. Фота з асабістага архіва

У савецкі час паляванне на грызуноў было вельмі папулярным, бо карысталіся попытам бабровыя шапкі і «бабровы струмень» — рэчыва з прыанальных залоз жывёлы. Але пасля распаду СССР цікавасць да баброў сярод паляўнічых патрохі згасла.

«Некаторыя спецыялісты лічаць, што баброў трэба часткова ліквідаваць, таму што яны могуць шкодзіць сельскай і лясной гаспадаркам, — кажа суразмоўца «Еўрарадыё». — Ты не загадаеш бабрам, дзе будаваць плаціны, а дзе не. Яны гэта робяць як захочуць, праз што часам могуць «вылятаць» лясы і нават змяняцца рэчышчы рэк.

Таму — так, сапраўды тэарэтычна магчыма, што ў пэўнай рэгуляцыі папуляцыі ёсць неабходнасць. Але наогул бабры не ўяўляюць асаблівай небяспекі для чалавека.

Праўда, варта мець на ўвазе: калі вы будзеце хадзіць па плаціне, то можаце праваліцца ў якую-небудзь бабровую хатку або ў нару. Напэўна, гэта адзіная праблема. Норы могуць быць даволі доўгімі, таму ёсць верагоднасць зламаць нагу». 

Ці можна не забіваць баброў?

«Даследаванні паказваюць, што бабровыя плаціны спрыяюць ачышчэнню рэк, запавольваюць вымыванне мінералаў з глебы і змяншаюць донную і берагавую эрозію, — працягвае Віталіна Лабанава. — Так што прысутнасць баброў дабрадзейна адбіваецца на жыцці многіх насельнікаў лесу, асабліва — хахуль, норак, выдраў і вадаплаўных птушак».

Па словах спецыялісткі, ува многіх краінах Еўропы, дзе бабры маглі б жыць вельмі камфортна, гэтых жывёлаў вельмі мала.

«Пры больш спрыяльнай сітуацыі беларусы маглі б прапанаваць праграму рэінтрадукцыі баброў у краіны ЕС. На жаль, сёння займацца гэтым ніхто, хутчэй за ўсё, не будзе. Беларусам лягчэй проста «рэгуляваць» частку папуляцыі.

Да таго ж думаю, што гэтая працэдура не з танных, як і любы праект рэінтрадукцыі. Тэарэтычна прапаноўваць можна, але пакуль яшчэ ніхто не просіць», — рэзюмуе біёлаг.

Без баброў не было б Бярэзінскага запаведніка

Лабанава расказвае, што гісторыя з бабрамі ў Беларусі даволі цікавая. Да 20-х гадоў XX стагоддзя бабры ў нас практычна зніклі. Вучоны Анатоль Фядзюшын выправіўся ў экспедыцыю і знайшоў ледзь не апошнюю папуляцыю баброў, якая засталася ў Беларусі.

На месцы знаходкі арганізавалі прыродную ахоўную зону, якая пазней стала Бярэзінскім запаведнікам. Тут рачных баброў разводзілі і потым рассялялі па ўсім Савецкім Саюзе.

«Бярэзінскі запаведнік стаў першай прыродаахоўнай тэрыторыяй у Беларусі, не лічачы Белавежскай пушчы, якая была паляўнічымі ўгоддзямі з часоў вялікіх князёў літоўскіх. Але афіцыйна на тэрыторыі БССР гэта была першая прыродаахоўная тэрыторыя, якая з'явілася дзякуючы бабрам».

Каментары5

  • Влад
    27.04.2024
    Бобер, курва!
  • ба-абыр - амускі тыгр (па-якуцкі)
    27.04.2024
    "Праўда, варта мець на ўвазе: калі вы будзеце хадзіць па плаціне, то можаце праваліцца ў якую-небудзь бабровую хатку або ў нару"
    так і было. захацелася мужу паглядзець на бабровы востраў. перайшоў бабровую плаціну і на востраве праваліўся нагой па самае не буду казаць што. штаны трэснулі ў тым месцы. вяртаецца і кажа - прыкідваю - сядзяць такія бабры, абедаюць, як раптам зверху такое нешта гэткае...
  • аля
    27.04.2024
    ба-абыр - амускі тыгр (па-якуцкі), пакусалі б за тое самае што, была б навука.

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі1

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Крах рэжыму за 11 дзён. Чаму армія Асада так хутка развалілася?7

Да беларусаў, якія запісаліся на падачу ў польскія візавыя цэнтры, іх супрацоўнікі маюць непрыемныя пытанні16

Фрыдрых Мерц: Мы змушаем Украіну ваяваць са звязанай рукой

Кіраўнік рады Эдынбурга засыпаў украінскіх бежанак інтымнымі паведамленнямі. Цяпер у яго праблемы5

Яшчэ адзін сусветны аўтавытворца назваў памылкай стаўку на электрамабілі15

Беларусь пакідае адна з самых папулярных мабільных праграм для заняткаў спортам

Найлепшага футбаліста Беларусі-2021 разам з жонкай судзілі за пратэсты3

«Савушкаў прадукт» аб'явіў пра рэбрэндынг24

Ірына Леўшына заявіла, што застанецца ў Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі1

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Галоўнае
Усе навіны →