Аўто

Як набыць патрыманае аўто і не даць сябе падмануць 

Падборка парад і папулярных сэрвісаў, якія дапамогуць праверыць аўто пры куплі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Важна ведаць сапраўдны нумар кузава

На жаль, наткнуцца на падман пры куплі аўто вельмі проста. Прычым падманваюць не толькі перакупы і перагоншчыкі, але і шараговыя аўтааматары.

Найлепшы спосаб даведацца пра гісторыю аўтамабіля — прабіць ягоны VIN-нумар. Большасць прадаўцоў пазначае яго ў адмысловым полі пры падачы аб'явы, але многія ідуць на хітрыкі і пакідаюць памылковы нумар. Іншым проста лянота ўпісваць сапраўдныя літары і лічбы, таму яны бяруць іх з галавы.

Праз гэта перад тым, як выязджаць на агляд, не лішнім будзе папрасіць прадаўца выслаць здымак тэхпашпарта або таблічкі вытворцы, каб вы маглі ўбачыць гэтыя 17-сімвалаў не толькі ў аб'яве.

Калі прадавец адмаўляецца гэта зрабіць, то гэта ўжо кепскі званочак. Асабліва, калі размова ідзе пра адносна свежыя аўтамабілі.

Прафесійныя гандляры добра ведаюць, што, маючы сапраўдны VIN-нумар машыны, можна атрымаць шмат інфармацыі пра яе мінулае. Таму могуць не проста пазначыць у аб'яве памылковы нумар, а адшукаць па базах максімальна падобны па характарыстыках аўтамабіль і пазначыць у аб'яве яго даныя. У першую чаргу гэта актуальна для аўто, якія набываюць на аўкцыёнах Еўропы, ЗША і Карэі.

Google у дапамогу

Каб даведацца, у якім стане і з якім прабегам аўтамабіль быў прададзены на замежным аўкцыёне, дастаткова ўвесці VIN у пошукавік. Гэта асабліва актуальна для аўто са Штатаў. Калі пры ўводзе віну нумара ні звычайны пошук, ні пошук па выявах не дае вынікаў, то гэта не вельмі добры знак, які можа паказваць на тое, што прадавец за грошы вычысціў гісторыю з інтэрнэту, а значыць яму ёсць, што хаваць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Калі машына са Штатаў не прабіваецца праз пошукавікі, можна набыць платную справаздачу Carfax. У ёй няма фота аўтамабіля, але там захоўваюцца даныя аб наяўнасці аварыйнага мінулага і візітах на СТА з указаннем прабегу. Патрачаныя грошы на Carfax дапамогуць вам не набыць аўто пасля затапленне. Такія машыны часцяком прадаюць пад відам безаварыйных аўто са Штатаў, папярэдне выдаліўшы інфармацыю з інтэрнэту.

Для свежых аўто з Еўропы прабіўка па VIN праз пошукавік таксама карысная рэч, але ў адрозненні ад машын з ЗША далёка не ўсе машыны з ЕС прадаюцца праз аўкцыёны.

Калі звычайны «гуглёж» не дае вынікаў, можна паспрабаваць увесці він у пошук на такіх сайтах, як vf.vinvinfax.site

За грошы можна праверыць машыну праз беларускі сэрвіс ka.by або агульнаеўрапейскі Carvertical

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Даведацца пра гісторыю абслугоўвання, а разам з гэтым праверыць праўдзівасць паказальнікаў прабегу, можна, звярнуўшыся з платным запытам да афіцыйнага дылера маркі.

Ведаць сапраўдны VIN варта яшчэ і для таго, каб упэўніцца ў тым, якая камплектацыя ў аўтамабіля, а таксама які ў яго дакладны год выпуску. 

Прадаўцы часцяком паказваюць у аб'яве не сапраўдны год выпуску, які ўказаны ў тэхпашпарце, а больш свежы. Таксама бывае калі ў аб'яве пазначаны аб'ём рухавіка 2 літры, а на справе ў машыны пад капотам рухавік аб'ёмам 1,6 літра. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Гісторыя ў Беларусі

Для праверкі гісторыі транспарту, які доўга эксплуатуюць у Беларусі, добра падыходзіць платны сэрвіс ад av.by. Таксама сэрвіс ад «Аўтамалінаўкі» захоўвае інфармацыю пра старыя аб'явы аб продажы аўто на іх сайце, гэта дазваляе ўбачыць, з якім прабегам, у якім стане і за якія грошы машыну прадавалі раней. Канешне, пры ўмове, што ў папярэдніх аб'явах прадаўцы паказвалі сапраўдны нумар кузава. Апроч гэтага, у ім будзе гісторыя ДТЗ на тэрыторыі Беларусі, гісторыя праходжання тэхаглядаў з паказаннем прабегу і шмат іншага. 

Каментары

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі2

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →