Венецыя першай у свеце ўвяла абавязковую плату за аднадзённы ўезд у горад
Пакуль што грошы будуць браць толькі цягам 29 самых загружаных дзён 2024 года. Купляць квіток трэба будзе ўсім турыстам, старэйшым за 14 гадоў, ягоны кошт — 5 еўра, піша Reuters.
Плаціць турыстам за адзін дзень у горадзе прыйдзецца ў выхадныя і святы з мая па ліпень.
-
25-30 красавіка;
-
1 -5, 11, 12, 18, 19, 25, 26 мая;
-
8, 9, 15, 16, 22, 23, 29, 30 чэрвеня;
-
6, 7, 13, 14 ліпеня.
Пакуль што гэта адзіны горад у свеце, які наважыўся на такія меры. Унесці збор можна будзе анлайн ці ў спецыяльных будках у самім горадзе. За парушэнне ўведзеных мер належыць штраф ад 50 да 300 еўра, інспектары будуць сачыць за выкананнем рашэння.
На думку мясцовых уладаў, уведзеная плата мусіць матываваць турыстаў абіраць для наведвання Венецыі менш загружаныя даты.
Паводле даных Reuters, летась горад наведалі блізу 20 млн чалавек, што ў сотні разоў перавышае колькасць пастаянных жыхароў Венецыі.
Каментары
Да ты шо, лукабот серьезно?? Работая на своего колхозного хозяина тебе никогда не заработать на Венецию. Кого ты обмануть хочешь,фантазер? )