Грамадства1818

Эканаміст Данейка: Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю

Сваю ацэнку сацыяльнай палітыкі, якая праводзіцца ў Беларусі, у новым выпуску «Ток» даў эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данейка.

Пад час гутаркі Павел Данейка заўважыў: «Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю».

У адрозненне ад Еўропы, дзе пануе сацыялізм з яго дапамогамі па беспрацоўі і іншымі формамі сацыяльнай падтрымкі, сацыяльная палітыка ў Беларусі, на погляд эканаміста, жорсткая і блізкая да ЗША.

Гэта ён лічыць пазітыўным, бо ў такіх умовах «прыватны сектар забяспечваў сябе і вырашаў задачы» і ў людзей «сфарміравалася разуменне таго, што яны самі вырашаюць, фарміруюць сваё жыццё, дзяржава тут ні пры чым».

Данейка згадвае, што некалі было падрыхтавана даследаванне аб сацыяльным кантракце Лукашэнкі з беларускім грамадствам.

«Вельмі важным момантам гэтага сацыяльнага кантракту было развіццё прыватнага бізнэсу. Іншымі словамі: «мы вас не чапаем, у рамках разумнага зарабляйце, мы туды не лезем».

Калі ж ты вырастаў у вялікі бізнэс, то воляй-няволяй павінен быў весці з уладамі дыялог. Але гэта не асаблівасць Беларусі. Такое адбываецца ў любой краіне. Калі ты буйны падаткаплацельшчык, то будзеш і з мясцовымі, і з цэнтральнымі ўладамі весці дыялог, бо ад цябе залежаць і працоўныя месцы, і сацыяльныя выплаты».

Эканаміст заўважае, што ў 2000-х ціск на бізнэс быў рэзка зніжаны ў параўнанні з 1990-мі.

Глядзіце цалкам:

Каментары18

  • Сацыяльная палітыка
    27.04.2024
    Такая самая як і адбудова гаспадаркі пасьля WWII. Беларусы самі па сабе жылі, камунякі (дакладней каго напрывазілі, так як загінуў кожны трэці) самі па сабе і зьбіралі аброк (зараз так званая ўлада робіць). Хто ня верыць - хай спытае сваіх бабуль пра Сталінскія дзяжаблігацыі (такія самыя як былі ў 1998 у Расеі і абвешчаны дэфолт) і як яны распаўсюджваліся сярод сялян. Ну і заадно спытае для чаго выдаваўся замест пашпарта дакумент у якім стаяў штамп - Пражываў(ла) пад акупацыяй.
  • бабруйчанін
    27.04.2024
    Наконт " пенсіі іншых сацыяльных выплат" я зразумеў у канцы 80 х У пачатку 90 х калі былыя камунякі і "маладыя " камсамольцы" нашчадкі эксперементатараў проф преабражэнскага энд броменталя пачалі свае эксперементы з " рукой рынка" прыхвацызацыей ...і пенсія 63 ні здзівіла Абурыла калі гэтыя вырадкі на " дзядоўскія бацькоўскія" кватэры разінулі свае " хаваль*кі" Кватэры якія былі аплачены 100 разоў іх батрацкай працай пры саўдэпіі і адзінае что передалі ў спадчыну Пасля т.зв." дармаедзкія"
    законы.....Але пасля ...75 год саўдэпіі і 30 год таксама цудоўнага жыцця ні выкрэсліць І каб зноў " эксперементатары броменталі" ні развелі на " рынок рука" .прыхвацызацыя " ніэффэкціўная джярмаемасць" " фермеры" ..у іх шмат ідзей. Старыну ні рушь Навіну асэнсавана ўводзь.
  • Здароў
    27.04.2024
    Паша, табе ўжо лепш жыць моўчкі. Бо зараз ты пачаў лізаць. Ведаеш як гэта брыдка, што я цябе добра ведаю.

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →