Грамадства1111

Якая маёмасць ёсць у Косінца? Дом у Драздах, кватэра на Гвардзейскай… І чатыры ствалы

Расказваем, што нажыў сабе намеснік Лукашэнкі па Усебеларускім народным сходзе.

Аляксандр Косінец

Намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Косінец упершыню перабраўся ў Мінск у 2005 годзе, калі стаў віцэ-прэм'ерам па сацыяльных пытаннях. Кватэру ў Віцебску на вуліцы Міра ён пакінуў свайму сыну Уладзіміру. 

@nashaniva Упершыню ў Лукашэнкі з'явіўся намеснік #беларусь #внс #маякраінабеларусь #белорусы #лукашенко #александрлукашенко #нашаніва #беларускаямова ♬ Paris - 3Hzwave

У сталіцы сям'я Косінцаў пабудавала трохпакаёўку ў доме для работнікаў «Атланта» на вуліцы Гвардзейскай, 1. Плошча кватэры — 120 м2.

Вуліца Гвардзейская — даволі элітнае месца ў цэнтры горада, непадалёку ад стэлы «Горад-герой Мінск»

У канцы 2000-х Косінцам далі і зямлю для будаўніцтва ў Драздах. Там ім дастаўся ўчастак на вуліцы Дароўскай. Катэдж плошчай 442 м2 дабудавалі ў канцы 2010 года. Ім сталі валодаць у роўных долях бацька і сын — Аляксандр і Уладзімір Косінцы. 

Катэдж Косінца ў Драздах

«Белпол» падказаў, што на Аляксандра Косінца зарэгістраваныя ажно чатыры адзінкі зброі.

Якія ствалы трымае ў сябе намеснік Лукашэнкі па Усебеларускім народным сходзе?

  • ружжо ІЖ-58МА
  • рэвальвер ME 38 COMPACT
  • рэвальвер РГ-95
  • пісталет ІЖ-70.

На чыноўніка не зарэгістраваны ніводзін аўтамабіль, а вось ва ўласнасці яго сына ёсць дзевяцігадовая Audi Allroad.

Audi Allroad 2015. Ілюстрацыйнае фота edmunds.com

Каментары11

  • Пеця
    25.04.2024
    Во, пазьняк вось iм даў iм жызнь, незалежнасць добра скарысталi, а беларускi народ у жопе i па турмах
  • ежик и голая попа
    25.04.2024
    где выручка? выручка где?
    военно полевой роман
  • Таіці
    25.04.2024
    Вось для чыво вы прысталі? Запісанае права, ну так мы даўно ўсіх перапісалі і пастанавілі: хто ні хочыт адсцёгваць ў закрама Радзінай будзіт у падвалі міне электраправодкі чыніць: "+" і "-" ат батарэйкі БелАЭС на вошчуп правіраць

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні6

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з гэтага года бясплатна будуць прышчапляць ад віруса папіломы чалавека. Гэта важная змена для дзяўчат4

Дональд Туск: Калі Еўропа хоча выжыць, яна павінна ўзбройвацца

Вільня стала самым буйным горадам у краінах Балтыі11

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў8

Прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў пра Лукашэнку чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў2

Абвясцілі намінантаў на «Залатую маліну». У «Джокера. Вар'яцтва на дваіх» — найбольшая колькасць намінацый

У Белавежскай пушчы з'явіліся незвычайныя «ледзяныя валасы». Што гэта такое?

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён7

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні6

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Галоўнае
Усе навіны →