Свет1313

Патрыярх Кірыл забараніў у служэнні святара, які праводзіў паніхіду на магіле Аляксея Навальнага

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сваім указам забараніў у служэнні на тры гады іерэя Дзімітрыя Сафронава, клірыка храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў Маскве. Дакумент ад 15 красавіка апублікаваны на сайце Маскоўскай епархіі.

 Дзімітрый Сафронаў на магіле Аляксея Навальнага. Скрын відэа

У рашэнні Кірыла сказана, што Сафронаву забаронена праводзіць багаслужэнні, насіць расу і святарскі крыж. 

Па рашэнні кіраўніка РПЦ яго адправілі на тры гады ў іншы храм Масквы «для выканання абавязкаў псаломшчыка і тых даручэнняў, якія вызначыць яму пробашч». 

«Па заканчэнні тэрміну нясення епітымʼі па водгуках з месца нясення паслухмянстваў будзе прынята рашэнне аб магчымасці яго далейшага святарства», — сказана ва ўказе. 

Дзімітрый Сафронаў служыў паніхіду на магіле Аляксея Навальнага на 40 дзён пасля смерці палітыка. Як звярнула ўвагу «Медуза», Сафронаў таксама быў у ліку святароў, якія публічна заклікалі ўлады Расіі выдаць цела Аляксея Навальнага яго сямʼі (цела Навальнага аддалі маці на дзявяты дзень пасля смерці). 

Тэлеграм-канал «Праваслаўе і зомбі» сцвярджае, што Сафронаў не чытаў «Малітву аб перамозе святой Русі». Маскоўская дыяцэзія з верасня 2022 года патрабуе ад усіх парафій чытаць гэтую малітву.

Каментары13

  • Пытанне
    24.04.2024
    Удакладнiце калi ласка цi чытаюць гэту малiтву БПЦ? Калi так то яна павiнна быць забаронена у будучынi
  • Gorliwy Litwin
    24.04.2024
    А фулі ён парушыў умовы франшызы? Жвір, калі ты тут, пацвердзі што ўсё чэсна. Што тое самае і ў любым іншым сеткавым бізнэсе было б
  • Улад
    24.04.2024
    Кірыл можа назваць прычыну такой забароны? Хоць па свецкіх законах, хоць па біблейскіх? Гэты іерэй не дагадзіў цару? Так Біблія і не патрабуе дагаджаць.
    У РПЦ няма Бога. Ёсць толькі фюрер.

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага7

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»4

Сірыя была фабрыкай каптагону, «какаіну для бедных». Пасля падзення рэжыму стала ясна, дзе яго выраблялі2

Нобелеўскі лаўрэат Муратаў крэатыўна абверг выдумкі прапагандыстаў ФОТАФАКТ1

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы2

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →