Дзяўчынкі-падлеткі знялі відэа з алкаголем. Да іх прыйшлі сілавікі
Міліцыя правяла гутарку з усімі вучнямі.
Дзве дзяўчынкі 13 і 14 гадоў, якія вучацца ў адной са школ Мінска, апублікавалі ў сацсетках ролік з бутэлькай алкаголю. На відэа адна з дзяўчынак робіць выгляд, што п'е спіртное.
Ролік заўважылі міліцыянты. Яны ўстанавілі асобы дзяўчынак і правялі прафілактычную гутарку пра шкоду алкаголю, тытуню і вэйпаў з усімі вучнямі іх школы.
Міліцыя праводзіць праверку ў дачыненні да школьніц, якія знялі відэа.
Каментары