Пра пачатак чартарнай праграмы ў Турцыю паведамілі на сайце Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый. У гэтым сезоне паляцець туды можна будзе не толькі з Мінска, але таксама з Брэста, Віцебска і Гомеля. Першыя турысты ўжо адпачылі па новай праграме, піша «Анлайнер».
18 красавіка з Мінска стартаваў першы чартар тураператара Tez Tour, а 19 красавіка пра пачатак сезона абвясціў кансалідатар рэйса «АэраБелСэрвіс».
Як расказалі прадстаўнікі тураператара, загрузка першага рэйса была поўная. Час у палёце па маршруце Мінск-Анталья — пяць з паловай гадзін. У красавіку запланавалі пяць рэйсаў. А ў пік сезона самалёты з турыстамі будуць вылятаць з Мінска ў Анталью да чатырох разоў на дзень.
У гэтым сезоне паляцець у Турцыю можна будзе з Брэста, Віцебска і Гомеля. Папярэдне, чартэрная праграма працягнецца да 15 лістапада.
На бліжэйшыя даты ў красавіку туры на сем начэй для дваіх (харчаванне «ўсё ўключана») стартуюць ад 1600 еўра. Пуцёўкі на 10 начэй пачынаюцца ад 2100 еўра. Гэта самыя простыя гатэлі з падборкі.
На вялікія майскія выхадныя прапаноў больш і цэны ніжэйшыя. Туры на сем і дзесяць начэй можна знайсці за $1200-1300 на дваіх. Вылет з Мінска — 9-11 мая.
Каментары