Здарэнні22

Падлеткі зладзілі бітву на Нямізе. Дваіх пастфактум затрымала міліцыя

Падлеткі пасварыліся ў інтэрнэце, а пасля перайшлі ў афлайн і ўчынілі масавую бойку ў цэнтры Мінска.

Скрыншот відэа: Міліцыя Мінска

Відэа бойкі пад мостам на Нямізе відавочцы апублікавалі ў інтэрнэце. На роліку відаць, як некалькі чалавек збіваюць ляжачага на тратуары. Затым да бойкі далучаюцца іншыя падлеткі. Усяго ў «стрэлцы» ўдзельнічалі больш за дзесяць чалавек.

У сталічнай міліцыі заявілі, што ўстанавілі ўсіх удзельнікаў бойкі. Дваіх з іх — мінчукоў 17 і 18 гадоў — затрымалі і даставілі ў Цэнтральны РУУС.

Паводле інфармацыі сілавікоў, два падлеткі пасварыліся ў інтэрнэце, а затым вырашылі сустрэцца ў цэнтры горада і высветліць адносіны.

Ініцыятар бойкі — 17-гадовы школьнік — атрымаў адміністрацыйную справу за дробнае хуліганства.

Каментары2

  • Леня
    23.04.2024
    Зумеры не ў курсах, што у цэнтры на кожным метры камеры з распазнаванне твару. Найшлі месца дзе стрэлку забіваць. У мае гады такога крынжу не было
  • Рэзультат ідэалагічнай працы
    23.04.2024
    Гэтыя дзеці бачылі, якія зверствы чыніў АМАП на вуліцах у 2020м, як збіваў мірных людзей. Пасля чаго ідэолагі, тэлевізар распавядалі, што гэта нармальна, гэта добра - біць, выкрадаць людзей на вуліцах.
    Лукашысты самі прывучылі дзяцей, што гвалт на вуліцах гэта нармальна.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць