Грамадства

Палітвязня Анатоля Латушку перавялі на турэмны рэжым у Гродне

У судзе Шклоўскага раёна 22 сакавіка адбыўся суд па замене Анатолю Латушку рэжыму ўтрымання на турэмны. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітвязня, асуджанага да шасці гадоў калоніі, у турму на шэсць месяцаў. Анатоля ўжо этапавалі ў гродзенскую турму № 1, піша «Вясна».

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня 2022 года Анатолю прызначылі шэсць гадоў калоніі, Алене Маліноўскай — чатыры гады калоніі, Ліліі Ананян — пяць гадоў «хатняй хіміі». Латушку яшчэ аштрафавалі на 300 базавых велічынь і пастанавілі кампенсаваць шкоду пацярпелым.

Нагадаем, іх затрымалі 31 студзеня 2022 года за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба «Пагоня» і змясцілі пад варту.

Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУСа Мінска. Жонку Анатоля таксама асудзілі праз тры тыдні пасля мужа. Алене прысудзілі два з паловай гады «хатняй хіміі».

Спачатку Латушка адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, але пазней яго перавялі ў шклоўскую калонію № 17. Па ініцыятыве адміністрацыі ўстановы яму вырашылі ўзмацніць пакаранне і перавесці на турэмны рэжым. Па рашэнні суддзі Аляксандра Тараканава палітвязень паўгода будзе адбываць тэрмін у гродзенскай турме № 1.

Падтрымайце Анатоля: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Анатоль Віктаравіч Латушка

Каментары

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць18

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць

Усе навіны →
Усе навіны

Польскія памежнікі затрымалі беларуса, які нелегальна знаходзіўся ў краіне 532 дні2

Туск: Расія планавала акты паветранага тэрору супраць Польшчы і авіякампаній па ўсім свеце

Новае шоу з Шрайбманам запусцілася на ютубе. У яго нечаканы партнёр25

Чаму людзей збіваюць на пешаходных пераходах? Дасведчаны кіроўца задумаўся пасля таго, як збілі яго жонку14

Узламалі сайт кампаніі Валерыя Сахашчыка. І выставілі яму ўльтыматум11

Дзмітрый Баскаў перастаў быць членам выканкама НАК2

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?28

Лукашэнка: Чакаюць, калі здохне прэзідэнт60

Прарасійскую актывістку Мірсалімаву выклікалі ў РАУС на гутарку перад выбарамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць18

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць

Галоўнае
Усе навіны →