Дзіцячую пляцоўку «Лукамор'е» ў мінскім Парку Горкага татальна абнавілі
Страху і казачнай загадкавасці будзе нагнятаць новенькі дымагенератар.
Інтэрактыўную пляцоўку «Лукамор'е» ў парку Горкага абнавілі дэкаратыўнымі і інтэрактыўнымі элементамі. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар «Мінскзелянбуда» Аляксандр Ермаловіч, пішуць «Мінск-Навіны».
Напрыклад, можна будзе пазнаёміцца з новымі казачнымі героямі. Цяпер кампанію Бабе Язе, Змею Гарынычу, жывому дрэву і іншым персанажам складаюць Жар-птушка і Лясун. А страху і казачнай загадкавасці будзе нагнятаць новенькі дымагенератар.
Імпрэзы будзе суправаджаць светлавое шоу.
Да новага сезона абнавілі і праграму для наведвальнікаў. Першых наведвальнікаў гатовыя прыняць ужо з 26 красавіка. Менавіта ў гэты час пачнуць працу атракцыёны ў сталічных зонах адпачынку.
Каментары