Юдэйскі свет сёння з заходам сонца пачне адзначаць Песах, адно з галоўных яўрэйскіх святаў.
Песах, які заўсёды прыпадае на месяц нісана габрэйскага календара, называюць юдэйскім Вялікаднем. Падчас Песаха вернікі ўспамінаюць аб біблейскай падзеі — зыходзе габрэйскага народа з Егіпта.
Песах заўсёды пачынаецца ў сярэдзіне нісана і доўжыцца 8 дзён. У гэтым годзе — з вечара 22 красавіка па 30 красавіка.
Самымі галоўнымі з'яўляюцца першы і апошні дзень свята — у сінагогах і дамах чытаюць скруткі Торы, ядуць мацу і іншыя традыцыйныя для гэтага свята стравы.
Паводле падання, габрэі, якія пазбавіліся ад егіпецкага рабства, так хутка ратаваліся з Егіпта, што нават не паспелі спячы хлеб — забралі ў дарогу толькі муку і ваду. І па дарозе, у пустыні, спяклі прэсныя аладкі — мацу.
Каментары