Эканоміка44

МАЗ пахваліўся рэкорднай выручкай за квартал

У планах у прадпрыемства выпусціць 1700 аўтобусаў і іншай тэхнікі за 2024 год. А ўжо ў наступным годзе планка яшчэ вышэй — 3000 адзінак.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

За I квартал Мінскі аўтамабільны завод выручыў каля $105 млн (344 млн рублёў). Якім чынам атрымалася дасягнуць такога прыбытку, распавёў намеснік камерцыйнага дырэктара па рэалізацыі пасажырскай тэхнікі Уладзімір Дормаш, піша tochka.by.

Сума і праўда касмічная, улічваючы, што за ўвесь 2023 год завод зарабіў толькі $210 млн (Br688 млн). Па сутнасці, за квартал прыбытку было столькі ж, колькі і за паўгода працы.

Дасягнуць гэтага атрымалася дзякуючы высокім тэмпах вытворчасці. За тры месяцы завод выпусціў 392 адзінкі пасажырскага транспарту і выйшаў на паказчык 135 машын штомесяц.

У планах у прадпрыемства вырабіць 1700 аўтобусаў і іншай тэхнікі за 2024 год. А ўжо ў наступным годзе планка яшчэ вышэй — 3000 адзінак. Гэтыя амбіцыі дапаможа рэалізаваць новы аўтобусны завод, які цяпер будуецца.

Увесь транспарт завода на гэты год ужо раскуплены, таму ідзе фарміраванне партфеля заказаў на 2025-ы.

«Сёння ў кантрактных абавязацельствах у завода ўжо знаходзіцца каля 1300 адзінак, тыя, што засталіся 400 — гэта канкрэтныя праекты», — заявіў Дормаш.

Прадстаўнік прадпрыемства падзяліўся стратэгіяй, якая дазволіць задавальняць попыт і дасягаць высокіх прыбыткаў. МАЗ будзе спецыялізавацца на вытворчасці нізкапольнага гарадскога транспарту з кампанентамі ўласнай вытворчасці.

Плюс у завода ёсць некалькі навінак — гэта турыстычны аўтобус МАЗ-350 і перонны аўтобус МАЗ 271.

Не будзе закінута і вытворчасць грамадскага транспарту на электрычнай цязе, таксама ў планах на 2024 год — вырабіць 320 сучлененых аўтобусаў.

Каментары4

  • бабруйчанін
    20.04.2024
    І Добра і малаццы Індія Кітай Пакістан Азейрбайджан Ср Азія.....Снарады 155 мл рф вырабляе за 550 $ У эуразвязе штатах да 24 лютага было 5 тыс$ за адзінку зараз 8тыс$ Попыт кошт адсутнасць вырабнікоў))) )) ..
  • вось
    20.04.2024
    А колькі ваенных цяжкавікоў рашыстам адправілі? За іх таксама ж аплочана?
  • Рабочы Рух
    20.04.2024
    Журналісты, як заўсёды, вушы развесілі, а ім лухту вешаюць з усіх бакоў.
    У першым квартале 2023 быў ужо рэкорд - 382 карча. Як можна тлумачыць нібыта гэтую "выручку" (ці магчыма, гэта заказы?) тым, што павялічылі вытворчасць на 10 машын?
    Будзе хтосці спраўджваць ці прапаганду толькі рэпосціце?

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі19

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларуськалій» хоча спагнаць з Літвы шалёную суму кампенсацыі3

«Восем крокаў і назад». Кніга пра турму для дзяцей — гэта правільна?3

ШІ-порна пачынае выцясняць звычайнае. «Онліфанз» ператвараецца ў платформу дыпфэйкаў21

Самым дарагім маладым стартапам у свеце прызналі кампанію, якую заснаваў беларус

Сяргей Лаўроў упершыню пасля пачатку вайны прыехаў у Еўрасаюз. Сустрэлі яго не гасцінна4

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў14

Ізраіль не без задавальнення назірае за бітвай гадзюкі і жабы ў Сірыі10

У Малдове аб'яўляюць надзвычайнае становішча ў энергетыцы1

Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі19

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →