Свет22

У ЗША адбыўся першы ў гісторыі паветраны навучальны бой паміж чалавекам і штучным інтэлектам 

І пілот, і штучны інтэлект (ШІ) знаходзіліся ў паветры ў абстаноўцы, набліжанай да баявой, і абодва кіравалі знішчальнікамі F-16. Падрабязнасці раскрыў Пентагон.

Эксперыментальны знішчальнік на базе мадыфікаванага F-16D пад назвай VISTA (Variable In-flight Simulator, ці адаптыўны лётны трэнажор), на якім усталяваны штучны інтэлект, здольны кіраваць прыладай без пілотаў. Фота: прэс-служба вайсковай авіябазы «Эдвардс», Каліфорнія

Упраўленне перспектыўных даследчых праектаў пры Пентагоне (DAPRA) паведаміла аб правядзенні першага ў гісторыі натурнага навучальнага бою паміж пілотамі ВПС ЗША і спецыяльным штучным інтэлектам. Бой адбыўся яшчэ восенню мінулага года.

Выпрабаванне праводзілася на эксперыментальных знішчальніках VISTA (Variable In-flight Simulator, ці адаптыўны лётны трэнажор), створаных на базе мадыфікаваных F-16D. Адна з галоўных пераваг знішчальніка VISTA — поўная сумяшчальнасць з ШІ, які можа кіраваць прыладай самастойна.

«У рамках сакрэтнай праграмы Air Combat Evolution (эвалюцыя паветранага бою), два пілоты на адным з F-16 у амаль баявым становішчы супрацьстаялі штучнаму інтэлекту, які паводзіў сябе гэтак жа бездакорна, як і ў звычайных сімуляцыях да гэтага. 

Абодва самалёты прадэманстравалі высокую актыўнасць у вядзенні бою, збліжаліся на адлегласць да 600 метраў на хуткасці больш за 1900 кіламетраў у гадзіну», — даў справаздачу Пентагон.

У ведамстве не раскрылі, хто перамог у вучэбнай схватцы, але дадалі, што ў самалёце з ШІ падчас выпрабавання знаходзіўся другі пілот на выпадак непрадбачаных сітуацый, аднак ён ні разу не ўмяшаўся ў працэс бою.

Каментары2

  • Žvir
    19.04.2024
    Huliajucca ū cacki. Nu ich nafik. 
  • Ні хачу паштучна, хачу оптам® Кабы хдзе і Хітразачосаны™
    19.04.2024
    У Хруснальнам Сасудзе за трыдзевяць зямель прама каля 339 рэзідэнцыі Чарка і Шкварка. Жыў-быў 209 наследнік іво Сонцападобнага сабственнаручна напісанага Талмуда для тых хто ў танку. І была і ў іво ачэрадная прабірачная Ордзена Кукурузава прэдставіцельніца абоевага полу. Утрам, надзеў трусы, ён как абычна надзеў часы фірмы "Ні хачу чай з малінавым варэннем, а хачу Коліных таблетак" аграхолдзінга "А чыво мы ішчо ні прадалі & ©°" пачаў абсуждаць калічэства эскпрапрыіраванай саляры на пасіўную. Атветсвенный работнік правага інцярэснага месца Кабета з вадаканала паклала сваю рэзалюцыю: "Я на ўсё сагласная". Затым, пайшоўшы пішком на работу да цілявізара, пачаў асматрываць новасьці абосраных кароў і пастанавіў выбраць новую, кабы ні было скучна каво запускаць ў космас за яйцамі. Массандра далажыла: : "Каб ні спорцілась нушна даесць аліўе што асталася пасьля Навагодняга абрашчэнія"... Прадалжэнія следуют...

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць