Гродзенская журналістка і віцебская доктарка. Расказваем пра самых маладых дэлегатак Усебеларускага сходу
У працы хурала прымуць удзел 1162 дэлегаты. Звярнулі ўвагу на самых маладых з іх.
Першую дзяўчыну клічуць Настасся Кісель. Ёй 19 гадоў, вучыцца на журналістку на другім курсе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Апошнюю практыку яна праходзіла на СТБ.
Летась Настасся стала «Студэнткай года Беларусі» і выйграла конкурс «Гродзенчанка-2023». Агулам яна класічная «актывістка» — удзельнічае ва ўсіх магчымых конкурсах.
Другая дзяўчына — Лізавета Іванова. Ёй 19 будзе сёлета, яна з Віцебскага раёна. Вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
Лізавета з дзяцінства займаецца навукай. У 2022-м годзе яна разам з настаўніцай інфарматыкі прыдумала праект сэнсарнай пальчаткі, якая дапаможа глухім людзям нармальна камунікаваць з іншымі. За гэта атрымала дыплом на конкурсе «100 ідэяў для Беларусі» і званне «Чалавек года Прыдзвіння — 2022». Удзельнічала яна і ў Еўразійскай патэнтнай універсіядзе «Погляд у будучыню».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары