Грамадства1313

Беларускія анархісты наракаюць, што Вольга Карач спрабуе стаць галоўнай анархісткай краіны

Ім знайшлася нечаканая замена.

Анархічны чорны крыж анархический черный крест anarchic black cross

Група «Анархічны чорны крыж», якая з'яўлялася да нядаўняга часу асноўнай беларускай кантактнай арганізацыяй Інтэрнацыяналу анархічных федэрацый, на сваім сайце размясціў матэрыял, у якім прадстаўляе, як змянілася да іх стаўленне з боку сусветнага анархічнага руху.

Аўтары адзначаюць, што за 15 гадоў, што існуе іх калектыў, яны заўсёды адчувалі падтрымку і салідарнасць з боку анархістаў свету ў іх барацьбе з беларускай дыктатурай. Да 2022 года ім рэдка даводзілася сустракаць антыфашыстаў ці анархістаў за мяжою, якія спрабавалі патлумачыць, што беларускі рэжым насамрэч не такі дрэнны.

З пачаткам поўнамаштабнай агрэсіі Расіі ва Украіну сітуацыя вельмі моцна змянілася. Заўважнай стала актыўная падтрымка анархістамі некаторых краін міфу наконт таго, што «НАТА ваюе супраць Расіі». Акрамя гэтага, назіраліся пастаянныя спробы стварэння бар'ераў вакол тэмы вайны.

Як сцвярджаюць аўтары, яны прапаноўвалі запрасіць калег з Украіны і Расіі на сустрэчы Інтэрнацыяналу для атрымання інфармацыі аб сітуацыі непасрэдна ад іх, а не з сацыяльных сетак. Аднак, па іх словах, «удзел анархістаў з Украіны і Расіі ў такіх сустрэчах быў заблакаваны».

Праз некалькі месяцаў «пастаянных спробаў выключыць людзей з Беларусі, Украіны і Расіі з абмеркавання вайны ва Украіне», беларуская група анархістаў вырашыла выйсці з Інтэрнацыяналу.

Аўтары сцвярджаюць, што з-за свайго імкнення паказаць, як вайна ва Украіне ўплывае на палітычную барацьбу анархістаў і салідарнасць з рэпрэсіраванымі таварышамі, іх пачалі прылічаць да мілітарыстаў і прыхільнікаў вайны, хоць напрамую ім такога ніхто не гаварыў. У выніку з імі не хочуць супрацоўнічаць.

У той жа час заходнія анархісты і левыя знайшлі сабе новых партнёраў.

Ва Украіне гэта медыягрупа «Асамлея» з Харкава, якая актыўна супрацоўнічае з расійскім гісторыкам Вадзімам Дам'е, якога аўтары называюць распаўсюджвальнікам міфа аб фашысцкай Украіне.

А ў выпадку з беларусамі антымілітарысты і пацыфісты пачалі працаваць з Вольгай Карач.

Фота: facebook/Вольга Карач

Аўтары абвінавачваюць арганізацыю «Наш дом», якой кіруе Карач, у стварэнні міфа аб масавым руху дэзерціраў унутры Беларусі, якія нібыта жадаюць выехаць з краіны, каб пазбегнуць мабілізацыі. Прыдуманы ёю «рух пацыфістаў» адпавядае той карціне свету, якую стварылі для сябе левыя і антыаўтарытарыі у Еўропе.

З такім падыходам, як сцвярджаюць аўтары, «некаторыя актывісцкія групы рызыкуюць апынуцца ў пастцы махляроў, якія зацікаўлены ў першую чаргу ў грашовым баку пытання».

У канцы артыкула група заяўляе, што ва ўмовах сваёй ізаляцыі больш не будзе імкнуцца грукацца ў закрытыя дзверы на Захадзе. Тыя, хто цэнзуруе групы падтрымкі, павінны разумець, што калі яны сапраўды вераць у інтэрнацыяналізм і анархізм, то на іх кладзецца абавязак падтрымліваць рэпрэсаваных. Гэта ўключае інфармаванне грамадскасці аб рэпрэсіях і збор сродкаў для дапамогі зняволеным, якія працягваюць барацьбу.

Каментары13

  • мясцовы2
    18.04.2024
    Ультралевакі ў сыаіх памкненнях разбурыць дзяржавы, самі сябе пазабіваць і здрадзіць гатовыя. Больш тупой ідэалогіі, а адпаведна і носьбітаў, і не знойдзеш.
  • Вася
    18.04.2024
    Рабіце вынікі самі, как гаварыцца... Яны ж дуракамі (больш цвёрдае слоўца мадэр не прапусціць) не раптам сталі
  • Ганьба
    18.04.2024
    Бацька Нестар Іванаўна Карач

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне9

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту7

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

Цапкала разаслаў па усім Еўрасаюзе скаргі на Ціханоўскую і іншых стваральнікаў пашпарта Новай Беларусі41

У Германіі мужчына зачапіўся за цягнік і 20 хвілін ехаў з хуткасцю 280 кіламетраў у гадзіну1

У Маскве выдатнага хірурга вышэйшай катэгорыі асудзілі на чатыры гады за данаты фонду Навальнага1

Агнешка Рамашэўская: Шкада, што мы не ўзялі камуністаў за морду8

Большасць жыхароў Грэнландыі гатовы далучыцца да ЗША — апытанне8

Праўладны «марафон адзінства» скончыцца перадвыбарчым канцэртам на «Мінск-Арэне»2

Не менш за чатыры флікеры. У міліцыі распавялі, як пешаходам засцерагчы сябе на дарозе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне9

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →