Грамадства22

За зачыненымі дзвярыма судзяць 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў

Яму, сярод іншага, ставяць у віну 1500 негатыўных каментароў.

Ілюстрацыйнае фота Генпракуратура

У Гомельскім абласным судзе пачаўся працэс над пенсіянерам з Хойнікаў Анатолем Кірэйчыкам, якога затрымалі пасьля напісаньня 1,5 тысячы каментароў аб прадстаўніках улады. Падсуднаму 74 гады, піша Радыё Свабода.

Працэс над Анатолем Кірэйчыкам праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Справу разглядае суддзя Яўген Шаршнёў.

Следства ў справе Анатоля Кірэйчыка мяркуе, што ён «сістэматычна размяшчаў каментары пад фота прадстаўнікоў улады, дзе, не саромеючыся ў выразах, абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасць» у тэлеграм-канале, прызнаным «экстрэмісцкім».

Агулам пенсіянера вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • паклёп (арт. 188),
  • незаконны выраб альбо збыт газавай, пнеўматычнай ці кідальнай зброі (ч. 2 арт. 295),
  • абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369),
  • абраза суддзі альбо народнага засядальніка (арт. 391).

Праваабаронцы і журналісты маюць вельмі мала інфармацыі пра Анатоля Сяргеевіча Кірэйчыка. Ягоныя старонкі ў сацсетках выдаленыя.

Каментары2

  • Усё правільна напісаў
    18.04.2024
    Нічога не ведаю, што напісаў 74-гадовы пенсіянера з Хойнікаў пра "прадстаўнікоў улады", але напісаў ён усё правільна.
  • Памёр 43-гадовы шукальнік каментатараў
    18.04.2024
    Пенсіянер з Хойнікаў пражыў 74 гады, мае вялікі жыццёвы вопыт і добра разбіраецца ў людзях.

    А вось шукальнікі каментатараў не ўсе дажываюць нават да 44:

    Памёр 43-гадовы падпалкоўнік упраўлення ГУУБ МУС па Берасцейскай вобласці, якое спецыялізуецца на пошуку беларусаў, што пакідаюць у сеціве каментары пра сілавікоў. https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/338095

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх21

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны мяне атруцяць». Выходзіць кніга з успамінамі Аляксея Навальнага1

Зяленскі падарыў Папу Рымскаму карціну, прысвечаную трагедыі ў Бучы1

Ілан Маск прэзентаваў таксі-беспілотнік — без руля і педаляў7

Сабаленка з цяжкасцю, але прабілася ў фінал турніру ва Ухані4

У старой савецкай «панэльцы» ў Мінску прадаецца пяціпакаёвая кватэра з трыма балконамі1

Як можа змяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

Стане яшчэ халадней3

Лукашэнка прапанаваў вырошчваць у Гомельскай вобласці персікі9

«Субстанцыя»: новы хорар з Дэмі Мур не шкадуе нікога5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх21

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Галоўнае
Усе навіны →