Міністэрства ЖКГ стварыла аператыўны штаб наконт сітуацыі з вадой у Новай Баравой
Зазначаеццца, што зараз вада прыдатная для піцця.
Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі створаны аператыўны штаб для забеспячэння якасці вады ў сталічным мікрараёне Новая Баравая, піша БелТА.
Жыхары мікрараёна Новая Баравая пачалі скардзіцца на стан вады з крана ў дамавых чатах.
У міністэрстве ЖКГ заявілі, што ў мэтах вырашэння пытання па забеспячэнні якасці пітной вады ў раёне вуліц Пілотная — Камава — Эрхарт — авіяцыйная — Якаўлева — Мікаяна — Нябесная — Райт у вёсцы Копішча Мінскага раёна створаны аператыўны штаб (з удзелам дзяржаўных органаў і спецыялізаваных арганізацый) для вывучэння сітуацыі, якая склалася і стабілізацыі якасці пітной вады для спажыўцоў.
«Зараз падаваная пітная вада прыдатная для піцця і ўжывання ў ежу насельніцтвам», — падкрэслілі ў МЖКГ.
Каментары