Каманда папулярнага сталічнага бар-корта М11, які месціцца на праспекце Машэрава, 11, паведаміла на сваёй старонцы ў інстаграме, што праект закрываецца.
«Сябры, хочам паведаміць, што праект М11 падышоў да канца! Было ўкладзена так шмат сіл і любові ў гэты праект, — напісалі ў інстаграме бар-корта, выказаўшы ўпэўненасць, што развітанне не назаўжды. — Мы хутка ўбачымся, але гэта ўжо будзе іншая гісторыя!»
Бар-корт М11 займаў пляцоўку ў 1500 квадратных метраў. У ім працавалі восем бараў, праводзіліся вечарынкі, канцэрты, карпаратывы, фестывалі і іншыя мерапрыемствы.
Каментары