Вайна1010

У Данецку знік камуніст з ЗША, які з 2014-га ваяваў на баку Расіі. Яго жонка кажа, што яго «выкралі рускія»

Расэл Бэнтлі быў у захапленні ад Пуціна і прыехаў ваяваць на баку Расіі. Аднак тыдзень таму яго брутальна затрымалі расійскія вайскоўцы, а пасля ён знік. 

Расэл Бонэр Бэнтлі III. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Знікламу Бэнтлі па мянушцы «Тэхас» 63 гады. Расэл родам са штата Тэхас. Згодна з інфармацыяй з медыя, у маладосці ён тры гады праслужыў у амерыканскай арміі.

Мужчына паходзіць з заможнай сям'і, але ва ўзросце каля 30 гадоў разышоўся з блізкімі праз камуністычныя погляды. Таксама ў мінулым ён быў актывістам, які агітаваў за легалізацыю марыхуаны, якой гандляваў, за што атрымаў пяць гадоў турмы.

Пасля першага ўварвання Расіі ва Украіну, мужчына, натхнёны камуністычнай агітацыяй пра «народныя рэспублікі» і «нацысцкую Украіну», паехаў у Данецк. Ён пачаў ваяваць у батальёне «Усход», якім кіраваў перабежчык з СБУ Аляксандр Хадакоўскі. Удзельнічаў у баях за Данецкі аэрапорт.

Расэл Бэнтлі (крайні з правага боку) падчас баёў за Данецкі аэрапорт. Фота з ягонай старонцы «Укантакце»

Атрымаў ён і шэраг узнагародаў. А таксама памяняў грамадзянства ЗША на грамадзянства «ДНР».

Бэнтлі — «ястраб» вайны, які агітуе за тое, што з Украінай нельга весці перамовы, а Кіеў трэба захапіць ваенным шляхам. Ён агітаваў за ўварванне ва Украіну яшчэ да 24 лютага 2024-га. Таксама Расэл зацята хваліць Пуціна, Прыгожына і Лукашэнку.

Дыфірамбы 

Беларусь ён агітуе трымацца Расіі.

Радасць ад «яднання Беларусі і Расіі». Скрыншот са старонкі «Тэхаса» ва «Укантакце»

Праўда, не з усім у палітыцы РФ ён згодны. Напрыклад, ён крытыкаваў улады за абавязковую вакцынацыю ад кавіда, а ў смерці Прыгожына абвінаваціў «здраднікаў унутры Расіі».

Расэл у сваіх допісах крытыкуе ўсіх, акрамя Пуціна. Нагадаем, што Пуцін так і не «адшукаў» забойцаў Прыгожына. Скрыншоты з ягонай старонкі «Укантакце»

Пад час чарговага «прылёту» па Данецку 8 красавіка ён паехаў паглядзець на яго наступствы. І знік. Спачатку было незразумела, што адбылося.

Але жонка мужчыны высветліла абставіны знікнення. Выявілася, што яго брутальна затрымалі расійскія вайскоўцы з 5-й асобнай гвардзейскай танкавай брыгады, разбіўшы яму машыну.

Спачатку жонцы сказалі, што ён «здымаў тэхніку для УСУ», але тыя, з кім раней ваяваў Расэл, адшукалі ягоны тэлефон і высветлілі, што ён у гэты дзень нічога не здымаў. 

Расэла Бэнтлі з таго часу ніхто не бачыў.

Расэл Бэнтлі прымае грамадзянства «ДНР». Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Паведамленне пра яго затрыманне з'явілася ў тэлеграм-канале «Чорная кніга капіталізма». Там пішацца, што «Тэхас быў апазіцыянерам, крытыкаваў Адзіную Расію і кіроўную сістэму». Згодна з допісам, Расэл быў

«нязгодны з уладамі за запозненае прызнанне т. зв. ЛДНР, распыленне геаграфіі, мэтаў і сродкаў так званай СВА ў імперыялістычных інтарэсах буйнога капітала і для задавальнення вялікадзяржаўніцкіх амбіцыяў элітаў».

Аўтары допісу мяркуюць, што затрыманне магло стаць помстай за нязручную пазіцыю і «камунізм».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Хирург
    18.04.2024
    Отличный пример того, как пропаганда рузкого мира опасна для вашего здоровья. Будьте бдительны!
  • бабруйчанін
    18.04.2024
    Пасля 14 са ўсяго свету розныя вар'яты ехалі да мясцовых " чмо гевар" прыяднаццаСпачатку паміж сабой катоўскія мішкі япончікі махны памж сабой сварылісь ..Пасля кгбфсб як і 100 гадоў таму паскорыла працес " пасмертнай хера ізацыі" ..Толькі ушлы хадакоўскі былы сбушнік альфавец украінскі здраднік трымаецца ..Гэта натуральнае на падсвядомасці )))
  • А што здарылася?
    18.04.2024
    Ясі на здароўе, камуняка.

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

У Гомелі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі1

Гэта прыкра, але хутка зноў пахаладае4

Жанчына тры гады атрымлівала пенсію за памерлага мужа — на яе завялі крымінальную справу4

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →