Грамадства3636

«Літоўскіх перавозчыкаў могуць чакаць сур'ёзныя праблемы». Дальнабойшчыкі аб прапанове адбіраць ДНЖ у беларусаў за частыя паездкі на радзіму

Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне Літвы ўхваліў прапанову абмежаваць колькасць паездак на радзіму грамадзянам Беларусі і Расіі, якія маюць літоўскія ДНЖ. Калі Сейм ухваліць прапанову, то ездзіць на радзіму можна будзе не часцей, чым раз на тры месяцы. «Наша Ніва» пагутарыла з беларускімі дальнабойшчыкамі, якія працуюць у літоўскіх кампаніях, але ездзяць у Беларусь часцей.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР

Ліміт на паездкі на радзіму

Калі Сейм ухваліць гэтую прапанову, то «частыя» паездкі ў Беларусь — часцей аднаго разу на тры месяцы, будуць законнай падставай, каб пазбавіць чалавека часовага ВНЖ у Літве. 

Беларусы, якія працуюць у Літве дальнабойшчыкамі, асцерагаюцца, што ў такім выпадку яны не змогуць працягваць працаваць у гэтай краіне.

«Звычайна кадэнцыя доўжыцца шэсць або восем тыдняў. Увесь гэты час мы ездзім унутры Еўрасаюза, пасля чаго кіроўца вяртаецца на базу ў Літву і адтуль на 2-3 тыдні едзе ў Беларусь. Калі правілы зменяць, то давядзецца знаходзіцца ў рэйсе не па паўтара-два месяцы, а па тры. Думаю, мала хто пагодзіцца на такі графік», — мяркуе беларус, які працуе дальнабойшчыкам.

Мужчына кажа, што калі такі закон прымуць, то ён будзе шукаць працу ў іншай краіне Еўрасаюза.

«У Літве шмат кіроўцаў з Беларусі ўжо пазбавілі ДНЖ праз тое, што раней яны служылі ў арміі, міліцыі або іншых органах. Іншыя, калі ведаюць, што з іх біяграфіяй на працу ў Літву лепей не сунуцца, адразу абіраюць для сябе іншыя краіны — у асноўным Польшчу», — тлумачыць мужчына.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: БелТа

Іншы суразмоўца таксама працуе кіроўцам у літоўскай фірме, але ў адрозненне ад свайго калегі выконвае рэйсы не ўнутры Еўрасаюза, а з ЕС у Беларусь.

«Паездкі ў Беларусь — гэта частка маёй працы. Калі гэтыя нормы будуць распаўсюджвацца і на перасячэнні мяжы ў працоўных мэтах, то я застануся без працы».

Мужчына выказвае спадзяванні, што калі такі закон і прымуць, то ён будзе распаўсюджвацца выключна на прыватныя паездкі. 

«Напрыклад, калі былі кавідныя абмежаванні, то яны не распаўсюджваліся на кіроўцаў-міжнароднікаў, магчыма, і тут зробяць выключэнні. Інакш літоўскіх перавозчыкаў могуць чакаюць сур'ёзныя праблемы, бо на гэтым кірунку ў большасці выпадкаў працуюць менавіта беларусы», — тлумачыць мужчына.

Заўвага НН: згодна з праектам, члены экіпажаў судоў, самалётаў і грузаперавозчыкі змогуць перасякаць мяжу часцей.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Не думаю, што мне будзе складана знайсці працу ў іншай краіне»

Яшчэ адзін суразмоўца таксама лічыць, што ад падобных абмежаванняў у першую чаргу пацерпіць менавіта літоўскі бізнэс.

«Па адчуваннях — беларусы складаюць каля паловы кіроўцаў фур, якія ездзяць на літоўскіх нумарах па Еўропе. Пры гэтым толькі адзінкі з іх жывуць у Літве. Часцей за ўсё, іх сем'і жывуць у Беларусі, таму яны і вяртаюцца на радзіму пасля кадэнцыі.

Я працую па 6 тыдняў, часам па 8 тыдняў, а потым маю два-тры тыдні адпачынку, якія праводжу ў Беларусі. У Літве за кадэнцыю бываю максімум 2-3 дні, з якіх суткі стаю ў чарзе».

Мужчына запэўнівае, што не збіраецца працаваць па тры месяцы запар, каб не згубіць літоўскі ДНЖ.

«У мяне сямігадовы стаж, не думаю, што мне будзе складана знайсці працу ў іншай краіне. У Польшчы заўжды хапае вакансій. Ёсць знаёмыя, якія працуюць у венгерскіх фірмах, там, наколькі мне вядома, ніякіх абмежаванняў няма».

Ці сапраўды транспартная галіна Літвы моцна залежыць ад кіроўцаў з Беларусі?

Выглядае, што так. Грамадзяне Беларусі па стане на пачатак 2024 года займаюць у Літве першае месца сярод працаўладкаваных замежнікаў. У гэтай краіне працуе 47700 грамадзян Беларусі. На другім месцы ідуць грамадзяне Украіны — 44800 чалавек. Большасць беларусаў занятыя ў якасці кіроўцаў міжнародных грузавых аўтамабіляў — 24400 чалавек. 

Падчас абмеркавання ў літоўскім сейме анансаваных зменаў прагучала яшчэ большая лічба. Па словах аднаго са спікераў, з 86 100 работнікаў у сферы транспарту 38 000 складаюць грамадзяне Беларусі. Калі гэта сапраўды так, то беларусы — амаль 44% ад усіх занятых у транспартнай сферы Літвы. Калі абапірацца на больш сціплыя лічбы, згаданыя ў папярэднім абзацы, то атрымліваецца 28%, што таксама вельмі шмат.

Літоўскі бізнэс супраць абмежаванняў

Аб тым, што літоўскі транспартны бізнэс зацікаўлены ў працаўладкаванні беларусаў, неаднаразова выказваліся прадстаўнікі транспартнай галіны Літвы. Яшчэ падчас абмеркавання першапачатковых абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі вясной 2023 года перавозчыкі выступалі супраць таго, каб Літва пазбавіла бізнэс магчымасці браць на працу кіроўцаў з беларускімі пашпартамі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Сярод аргументаў гучалі і такія факты, што беларускія дальнабойшчыкі, якія працуюць у літоўскіх фірмах, насамрэч у самой Літве амаль не бываюць. 

Пазней, летам 2023 года, генеральны сакратар Саюза перавозчыкаў Літвы (LVS) Сігітас Жылюс звяртаўся да прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы з крытыкай рашэння абмежаваць доступ да літоўскага рынку працы кіроўцам з Беларусі. Падобныя рашэнні ён назваў шкоднымі для літоўскага бізнэсу. 

Транспарт і сектар захоўвання складаюць каля 12-13% ВУП Літвы.

Каментары36

  • Станислав
    19.04.2024
    Все правильно делают литовцы. Быдлу важны пенёндзы, им насрать на убитых.
  • Каденция
    19.04.2024
    Хатаскарйныя дальнобойщики повторяем все вместе дружно: «я вне политики, а можа так и трэба, там на верху Лукашенко-Путины лучше все знают». А потом литовские службы пускай у них еще спросят чей Крым и кого они поддерживают в войне. Там половина, а сможет и больше, при личном разговоре говорят: «какой умный Путин».
  • Самагоншчык
    19.04.2024
    Цікава было б пачытаць пра тое, якія былі аргументы ў падтрымку закона. Ціпа агенты КДБ Беларусі занадта часта возяць гарэлку, цыгарэты і паліва і гэтым падрываюць маральна-эканамічны стан Летувісаў?

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем4

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Усе навіны →
Усе навіны

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс23

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

«Быццам наш горад, і не наш». Расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне і не хавае абурэння39

Макрон збіраецца ў Польшчу для абмеркавання планаў міратворчай місіі ва Украіне5

«Афіцыйная пазіцыя камітэта — мы нікога не мяняем». Прадстаўнік КДБ расказаў пра перспектывы абмену зняволенымі10

Спецпрадстаўнік МЗС Польшчы па Беларусі не лічыць працэс атрымання польскіх візаў складаным і дарагім8

У пад'ездзе віцебскай шматпавярхоўкі на людзей кідаюцца пацукі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем4

Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем

Галоўнае
Усе навіны →