Новы хуткасны аўтобус запусцяць у Мінску з 24 красавіка — вось як ён будзе хадзіць
Новы хуткасны аўтобусны маршрут № 143С «Зялёны Бор — ст. метро Маскоўская» пачне курсіраваць па Мінску і наваколлях з 24 красавіка. На ім можна будзе даехаць да вёскі Бараўляны і аграгарадка Лясны, піша «Блізка».
Аўтобус будзе рухацца па аўтадарогах Р-40, М-3, Лагойскім тракце, вуліцы Валгаградскай, праспекце Незалежнасці ў абодвух напрамках па ўсіх днях.
На маршруце прадугледжаны ўсе прыпынкі па аўтадарогах Р-40 і М-3. Далей будуць выконвацца толькі прыпынкі «Карбышава», «Кедышкі» (толькі ў напрамку праспекта Незалежнасці) і «ст. метро Маскоўская».
Са зʼяўленнем новага маршруту ў сталіцы вырашылі адмяніць стары — № 143 «ДС Карбышава — Зялёны Бор» — і змяніць расклад экспрэснага аўтобуса № 115Э «Аўтавакзал Цэнтральны — Тубдыспансер».
Каментары