Дзяўчына паказала інтэрнат у самым цэнтры Мінска. Ёй не паверылі, што такія існуюць
Інтэрнат, які паказала ў тыктоку маладая спецыялістка, знаходзіцца ў самым цэнтры Мінска — 7 хвілін пешшу ад плошчы Якуба Коласа — на вуліцы Кульман, 4, уваход са двара.
У інтэрнаце абшарпаныя сцены, агульны душ — у жахлівым падвале, а ісці да яго трэба па вуліцы. Дакладна невядома, але падобна, што ён нават не зачыняецца.
«Вішанка», распавядае дзяўчына, — 150 і нават 200 рублёў камуналкі.
Маладая спецыялістка адмовілася ад гэтага інтэрната. Яна кажа, што ў яе ёсць выбар, а ў некаторых яго няма, і яны вымушаны ў 21 стагоддзі жыць у такіх умовах.
Шмат хто з гледачоў відэа проста не паверылі ў тое, што такія інтэрнаты існуюць нават у рэгіёнах, не гаворачы пра Мінск.
Каментары