Грамадства

Кіраўніка прыватнай гомельскай тэлекампаніі асудзілі ўжо другі раз, а ягоны намеснік прапаў без вестак

Вядомага гомельскага бізнэсмена, заснавальніка і дырэктара прыватнай рэкламнай тэлекампаніі «ФілТВ» Віталя Філінскага ўжо двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паводле інфармацыі выдання «Флагшток», першы суд, які адбыўся ў канцы сакавіка, скончыўся для бізнэсмена 15 суткамі арышту, а пасля яго асудзілі паўторна, прызначыўшы чарговыя 15 сутак.

Віталь Філінскі. Фота: сацсеткі

Такім чынам, Філінскі працягвае заставацца за кратамі ў ізалятары часовага ўтрымання. Верагодна, падставай для пераследу маглі паслужыць нейкія публікацыі або рэпосты ў сацсетках — пасля арышту старонкі Філінскага ў фэйсбуку і «Вконтакте» былі выдаленыя.

Па тым жа абвінавачванні нядаўна судзілі іншага буйнога гомельскага бізнэсмена — Навума Каца. Абодва прадпрымальнікі з'яўляюцца членамі грамадскага аб'яднання садзейнічання развіццю прыватнага прадпрымальніцтва «Адзінства».

Што тычыцца «ФілТВ», то гэта адзінае ў Гомельскай вобласці рэкламнае агенцтва поўнага цыклу, якое займаецца распрацоўкай рэкламнай ідэі, яе ўвасабленнем і размяшчэннем атрыманага рэкламнага прадукту на ТБ-каналах.

Кампанія паспяхова працавала з 1996 года, выконвала, у тым ліку, дзяржзамовы. Напрыклад, здымала фільм для Савета Рэспублікі. Аднак у апошнія гады ў прадпрыемства пачаліся праблемы — нягледзячы на гэта, яно працягвала працу, хоць і ва ўрэзаным выглядзе.

Цяпер кампанія засталася ўвогуле без кіраўніцтва, бо неўзабаве пасля арышту Філінскага знік без вестак ягоны намеснік Андрэй Віннікаў. Уначы 1 красавіка мужчына выйшаў з дому ў невядомым кірунку і не вярнуўся. Ужо два тыдні яго шукаюць міліцыя і валанцёры.

Каментары

Немца Крыгера прысудзілі да смерці за кастрычніцкі выбух у Азярышчы?

Немца Крыгера прысудзілі да смерці за кастрычніцкі выбух у Азярышчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такая Камала Харыс — кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў замест Байдэна7

Між тым у Байдэна нават галава не трэслася27

Камала Харыс заявіла, што балатуецца на пасаду прэзідэнта ЗША 10

Старшыня Вярхоўнага суда анансаваў чарговую хвалю вызвалення палітвязняў19

Паліцыя Украіны паказала фота меркаванага забойцы Ірыны Фарыён7

Рашэнне зняць сваю кандыдатуру Байдэн прыняў сёння. Яно стала нечаканасцю для ягонага штаба9

«Надышоў час аб'яднацца і перамагчы Трампа». Байдэн падтрымаў кандыдатуру Камалы Харыс на выбарах29

«Найгоршы прэзідэнт у гісторыі краіны». Дональд Трамп пракаментаваў выхад Джо Байдэна з прэзідэнцкай гонкі21

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немца Крыгера прысудзілі да смерці за кастрычніцкі выбух у Азярышчы?

Немца Крыгера прысудзілі да смерці за кастрычніцкі выбух у Азярышчы?

Галоўнае
Усе навіны →