Лукашэнка падпісаў указ аб уключэнні вайсковай службы на тэрыторыях Латвійскай і Эстонскай ССР у часы Савецкага Саюза ў стаж працы пры прызначэнні пенсій у Беларусі.
Прэс-служба палітыка паведамляе, што дакумент падпісаны «ў мэтах недапушчэння абмежавання пенсійных правоў грамадзян, якія пастаянна жывуць у Беларусі».
Новы ўказ дазволіць павялічыць пенсіі прыкладна для 180 грамадзян.
Каментары