У Стаўбцоўскім і Нясвіжскім раёнах за хабар затрымалі дырэктараў двух сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Абодва яны бралі грошы «за спрыяльнае вырашэнне пытанняў закупкі мінеральных угнаенняў і кармавых дрожджаў, своечасовай аплаты пастаўленага тавару», паведаміла МУС.
Вядома, што кіраўнік стаўбцоўскага прадпрыемства атрымліваў «грашовыя ўзнагароды» за паслугі са студзеня да красавіка. Агульная сума «падзякі» склала 1200 еўра. Дырэктара нясвіжскага прадпрыемства затрымалі ў яго кабінеце з хабарам у 400 еўра. Супраць абодвух мужчын завялі крымінальныя справы.
Кіраўнікоў гэтых сельгаспрадпрыемстваў затрымалі падчас праверак, якія цяпер, падчас пасяўной, ладзіць міліцыя.
Каментары