Грамадства

Палітвязень Сяргей Спарыш скардзіцца на адсутнасць медыцынскай дапамогі

Палітвязня Сяргея Спарыша, паплечніка Міколы Статкевіча, зноў змясцілі ў магілёўскую калонію № 15, дзе ён ужо быў у пачатку года, адкуль яго накіравалі ў вязніцу ў Баранавічах, піша Радыё Свабода.

«Напісаў, што з 9-га ў Магілёве. Чаго ён гэтак часта вандруе туды-сюды, невядома. Пасля Баранавічаў зноў пабываў у калоніі пад Івацэвічамі, а цяпер зноў у Магілёве. Але адзначае, што там кормяць лепш», — паведаміла крыніца ў сярэдзіне красавіка.

Сяргей Спарыш на здароўе збольшага не наракае, але ён скардзіўся на тое, што доўгі час праз пераезды з адной калоніі ў іншую не можа вырашыць праблему з хворымі зубамі, яму не даюць медыцынскую дапамогу.

Сяргей Спарыш — намеснік старшыні незарэгістраванай партыі «Народная грамада», якую да арышту ачольваў палітвязень Мікалай Статкевіч. Як і Мікалая Статкевіча, Сяргея Спарыша арыштавалі яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў, у чэрвені 2020 года.

У 2021 годзе Спарыша судзілі па так званай справе тэлеграм-каналу «Армия с народом» і прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку 191-га (перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў). Сяргей Спарыш быў асуджаны да 6 гадоў зняволення.

Сваёй віны ні па адным з абвінавачанняў Сяргей Спарыш не прызнаў, беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Першую палову тэрміну Сяргей Спарыш адбыў у ПК-22 пад Івацэвічамі.

Каментары

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы7

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак вырас на 360 рублёў

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

Мінімум 90 тысяч — столькі расійскіх салдат загінула на вайне з Украінай2

Памілавалі восем палітвязняў2

Пракоп'еў: Я таксама лічу, што Лукашэнка пасылае сігналы Захаду. У асноўным сярэднімі пальцамі абедзвюх рук30

Мінчанка знайшла ў краме дзіцячыя шкарпэткі за 49,99, і гэта са зніжкай1

Кандыдат у прэзідэнты: Стаўленне моладзі да выбараў крытычнае4

Сыранкоў: Леніна нельга хаваць, ён павінен быць сімвалам Расіі і Беларусі14

У Швецыі гаспадыня памыла ката ў пральнай машыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы7

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →